Сіноптыкі расказалі, калі пацяплее і спыняцца дажджы. 21.by

Сіноптыкі расказалі, калі пацяплее і спыняцца дажджы

16.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Нягледзячы на тое, што надвор’е на тэрыторыі раёна стала больш лагодным і сонечным, сапраўднае пацяпленне можа прыйсці да нас толькі ў  канцы тыдня. А ў бліжэйшыя дні будзе воблачна з праясненнямі, не абыдзецца і без ападкаў.

Сёння, 16 ліпеня, у другой палове дня — дождж, ёсць верагоднасць і навальніцы. Надвор’е захаваецца пахмурнае з праясненнямі. Вецер —паўднёва-заходні і невялікі — 3 — 5 метраў за секунду. Удзень — +20…+22 °С, уначы —12…13 градусаў цяпла.


У сераду, 17 ліпеня, спецыялісты абяцаюць воблачнасць з праясненнямі, ападкі,  месцамі — навальніцы, паўночна-заходні вецер да 6 м/с. Удзень слупок тэрмометра пакажа каля 15…17 градусаў, ноччу — +12 °С.

Чакаецца дождж на працягу дня і ў чацвер, 18 ліпеня, у другой палове  могуць прайсці навальніцы. Паўночна-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +17…+19 °С, уначы — 13…14  са знакам “+”.

У пятніцу, нарэшце, будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Заходні вецер — 3 — 6 м/с. Удзень — +20…+23 °С, ноччу —+14…+16 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што надвор’е на тэрыторыі раёна стала больш лагодным і сонечным, сапраўднае пацяпленне можа прыйсці да нас толькі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика