Вадзіцель з Кіраўшчыны першым у Магілёўскай вобласці перакрочыў тысячны рубеж па перавозцы збожжа. 21.by

Вадзіцель з Кіраўшчыны першым у Магілёўскай вобласці перакрочыў тысячны рубеж па перавозцы збожжа

17.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Хлебаробы Кіраўшчыны штогод дабіваюцца высокіх працоўных дасягненняў, прычым па пэўных пазіцыях робяць гэта першымі на Магілёўшчыне.

У ліку лідараў Прыдняпроўскага краю на сёлетнім жніве — зноў прадстаўнікі нашага раёна. Вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Іван Барысёнак першым у вобласці перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа і рапсу. Іван і ў мінулыя сезоны паказваў выдатныя рэзультаты, а сёлета стаў   лідарам дзякуючы стараннасці і працавітасці.

Яшчэ адзін наш прадстаўнік лідзіруе сярод камбайнераў па намалотах. Механізатар КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрый Аляксееў на айчынным камбайне КЗС-GS 12A1 па стане на ўчарашнюю раніцу намалаціў 764 т збожжа і рапсу. Гэта пакуль лепшы паказчык не толькі ў раёне, а і ў вобласці.

Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, кіраўніцтвам сельгасарганізацый было вырашана ўжо на гэтым этапе стымуляваць перадавых работнікаў. Да іх прама ў поле завіталі выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі кіраўніцтва і старшыні прафкамаў “Рассвета” і “Чырвонага байца”. За дасягнутыя рэзультаты Івану Барысёнку і Дзмітрыю Аляксееву былі ўручаны грашовыя прэміі, чырвоныя майкі і кепкі лідараў жніва, а таксама прафсаюзная сімволіка: вымпелы і наклейкі, якія ўпрыгожылі кабіны машын флагманаў працоўнага спаборніцтва-2019.









 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебаробы Кіраўшчыны штогод дабіваюцца высокіх працоўных дасягненняў, прычым па пэўных пазіцыях робяць гэта першымі на Магілёўшчыне. У ліку лідараў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика