У Брэсце застрэліўся кіроўца са Следчага камітэта. 21.by

У Брэсце застрэліўся кіроўца са Следчага камітэта

18.07.2019 12:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Уначы 15 ліпеня ў Брэсце застрэліўся 32-гадовы кіроўца Следчага камітэта. Як паведамляе прэс-служба ведамства, смерць мужчыны не мае крымінальнага характару.

Следчы камітэт адзначае, што іх супрацоўнік быў у працоўным адпачынку. Застрэліўся ён, як мяркуецца, з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. У загінулага быў дазвол на паляванне.

Блогер NEXTA дадае, што мужчына быў асабістым кіроўцам кіраўніка Брэсцкага ўпраўлення Следчага камітэта Аляксандра Рахманава, які 11 чэрвеня пайшоў на павышэнне — быў прызначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

Паводле звестак блогера, афіцэр застрэліўся каля 4-й гадзіны раніцы — стрэл чулі суседзі: дом будаваўся для супрацоўнікаў сілавых структур Брэстчыны. Але трапіць у кватэру загінулага змаглі толькі а 23-й гадзіне, дый тое з дапамогай супрацоўнікаў МНС са спецабсталяваннем.

NEXTA сцвярджае, што побач з загінулым ляжала перадсмяротная запіска. У ёй, нібыта, гаварылася пра грашовыя запазычанасці афіцэра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Уначы 15 ліпеня ў Брэсце застрэліўся 32-гадовы кіроўца Следчага камітэта. Як паведамляе прэс-служба ведамства, смерць мужчыны не мае крымінальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика