Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2019: гурт «Стары Ольса». 21.by

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2019: гурт «Стары Ольса»

18.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адным з найбольш яскравых гасцей фэста стане знакаміты беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».

Калектыў не новы, у гэтым годзе ён адзначае 20 гадоў. За час існавання гурт паспеў стаць адным з самых аўтарытэтных у сваім жанры. І не проста так, бо стваральнік і кіраўнік калектыву Зміцер Сасноўскі займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гісторыі беларускай музыкі. Нездарма і галоўнай мэтай «Старога Ольсы» з’яўляецца поўная рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага. Для выканання музыкі выкарыстоўваюць максімальна дакладныя копіі дуды, ліры, гуляў, жалейкі, акарыны і іншых беларускіх інструментаў. Калектыў выступае не толькі на фестывалях накшталт нашага па ўсёй Еўропе і нават у ЗША, але і збіраюць прыхільнікаў на канцэртах.

Фото с официального сайта коллектива staryolsa.com

На рахунку гурта ўжо 10 альбомаў і нават музычны аўдыяспектакль «Ладдзя роспачы» паводле твора Уладзіміра Караткевіча. Музыка «Старога Ольсы» ўжо гучала ў Мсціславе на папярэдніх фэстах у 2011, 2012 і 2015 гадах.

— Вельмі ўсцешаныя, што сёлета атрымліваецца завітаць сюды зноў. Вялікае задавальненне граць у мясцінах, прапітаных гісторыяй! — расказалі нам музыкі. — Стаіш на сцэне, граеш і глядзіш удалячынь на старадаўні касцёл у ружовых промнях. І мурашы па скуры, бо ты ўжо не ў Мсціславе XXI стагоддзя, а здзяйсняеш сапраўдную вандроўку ў часе.

Па словах выканаўцаў, для іх фэст у нашым горадзе заўсёды асацыіруецца з прыгодамі. Напрыклад, аднойчы летам падчас фэста была такая спёка, што паміж выступленняў музыкі бегалі асвяжацца на Віхру. У наступны год было зусім наадварот — ліў моцны дождж, але, што цікава, публіка не схавалася і выступленне працягнулася. А ў адзін з гадоў увогуле прыйшлося разам з інструментамі пакараць Замкавую гару, бо не было магчымасці пад’ехаць да сцэны.

Фото с официального сайта коллектива staryolsa.com

— Здаецца, што падчас фэсту горад ажывае. Рыцарскі фэст — адзін з найбуйнейшых сярэднявечных фэстываляў Беларусі і цудоўная нагода для вандроўкі на ўсходнія землі Вялікага Княства Літоўскага! Да сустрэчы на Замкавай гары 3 жніўня!

Святлана КВЯТКОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з найбольш яскравых гасцей фэста стане знакаміты беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Калектыў не новы, у гэтым годзе ён адзначае 20 гадоў. За...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика