Новые растения, беседка и мост из… камней! Дендропарк Ушачского лесхоза постоянно обновляется. 21.by

Новые растения, беседка и мост из… камней! Дендропарк Ушачского лесхоза постоянно обновляется

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 40 відаў раслін сёння маецца ў дэндрапарку, што размясціўся на тэрыторыі Ушацкага лясніцтва: ад рабіны звычайнай і блакітнай елкі да маньчжурскага арэха і японскай спірэі. Штогод работнікі лясгаса клапоцяцца не толькі пра папаўненне відавой разнастайнасці, а і элементы добраўпарадкавання.

Сёлета яны шмат папрацавалі, каб дэндрапарк стаў прыгажэйшым. Акультурылі выкапаныя летась два вадаёмы, а на канале, які іх злучае, праклалі мост… з камянёў! Вялізныя валуны пайшлі і на альпійскую горку, несумненна, самую вялікую ва Ушачах.

Прагульвацца па дэндрапарку цяпер зручна і ў мокрае надвор’е – усе дарожкі высыпаны шчэбенем. Таксама часткова заменена старая агароджа, у некаторых месцах – падрамантавана. Пафарбавалі лясгасаўцы масток на ўваходзе, а таксама лавачкі. Іх стала больш – прысесці можна ў розных кропках дэндрапарку. Зусім нядаўна з’явілася і новая вялікая альтанка, дзе можна спыніцца ці схавацца ад дажджу.

Прыгаданыя змяненні, у якія ўкладзена нямала сіл і сродкаў, бачны воку. Але нямала часу работнікі прадпрыемства аддаюць работам па доглядзе за насаджэннямі, пастаянна падтрымліваюць чысціню і парадак на аб’екце. Уявіце, колькі часу патрэбна, каб акуратна абкасіць тэрыторыю ў два гектары, не пашкодзіўшы маленькія расліны.

Прыемна прагуляцца па дэндрапарку, падабаецца ён многім ушачанам. Выдатнае месца на ўскрайку лесу, куды можна прыйсці з дзецьмі, падыхаць свежым паветрам пад спевы птушак. Хацелася б, каб такі ідэлічны малюнак панаваў тут заўсёды, а грамадзяне цанілі і бераглі створаную для іх прыгажосць і не пераўтваралі цудоў­нае месца для адпачынку і прагулак у зону застольных пасядзелак.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 40 відаў раслін сёння маецца ў дэндрапарку, што размясціўся на тэрыторыі Ушацкага лясніцтва: ад рабіны звычайнай і блакітнай елкі да маньчжурскага арэха і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика