Сучасныя эканамічныя рашэнні ад “Белтэлекам”. 21.by

Сучасныя эканамічныя рашэнні ад “Белтэлекам”

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без названия (3)

Кампанія «Белтэлекам» працягвае знаёміць прадстаўнікоў бізнесу і карпаратыўнага сектара з магчымасцямі сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Чарговая сустрэча з кліентамі адбылася ў актавай зале Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі. Бізнес-прэзентацыю, якая мела  назву “Сучасныя эканамічныя рашэнні для бізнесу ад кампаніі “Белтэлекам” арганізавалі і правялі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі разам са спецыялістамі тэхнічных і камерцыйных падраздзяленняў па аказанні паслуг кліентам РУП “Белтэлекам”. Спецыялісты электрасувязі прэзентавалі прадстаўнікам арганізацый і ўстаноў нашага раёна сучасныя тэлекамунікацыйныя прадукты для бізнесу. Падчас зацікаўленай размовы прысутныя пазнаёміліся з мноствам розных паслуг, з дапамогай якіх будзе значна прасцей арганізаваць камфортную працу ў сучасным офісе і павысіць эфектыўнасць дзейнасці ў любой сферы. У ліку запатрабаваных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам» — «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», «Мой Белтэлекам — цяпер і для юрыдычных асоб», «Відэаназіранне», «SMS-рассылка» і іншыя паслугі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

 

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика