Каб не згубіцца ў лесе. 21.by

Каб не згубіцца ў лесе

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ЛЕТНЕ-асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон «ціхага палявання». Грамадзяне выязджаюць у лес для збору грыбоў і ягад. Нярэдкія выпадкі, калі няведанне лесу ці хваравіты стан прыводзіць да бяды.
Летась, напрыклад, у органы ўнутраных спраў сталічнай вобласці паступіла 45 паведамленняў пра знікненне людзей у лясных масівах. Пры гэтым не заўсёды ўдаецца знайсці тых, хто заблудзіў. На сёння невядомы лёс 40-ка грамадзян. Толькі за 2017-2018 гады ў лясах вобласці знойдзены астанкі 14-ці грыбнікоў.
У асноўным губляюцца людзі старэчага ўзросту. Зарэгістраваны выпадкі, калі прапаўшыя ў лясных масівах на працягу некалькіх гадзін і нават дзён маглі звязацца са сваімі блізкімі па тэлефоне. У далейшым па розных прычынах сувязь перарывалася, пасля чаго родныя звярталіся ў міліцыю. Пошукі былі цяжкія і не заўсёды выніковыя.
Вось таму міліцыя заклікае не хадзіць у лес па адным. Лепш узяць з сабой сябра, а то і некалькіх. Напярэдадні патрэбна зарадзіць мабільны тэлефон, расказаць блізкім, у якую мясцовасць збіраецеся пайсці. Калі заблудзілі, не варта панікаваць. Успомніце шлях, па якім ішлі, паспрабуйце адшукаць знаёмыя арыенціры. Па мабільным тэлефоне паведаміце ў міліцыю і абмяжуйце званкі, але тэлефон не выключайце. Дарэчы, міліцыя распрацавала рэкамендацыі, як правільна арганізаваць паход у лес.
Інфармуйце блізкіх. Адпраўляючыся ў лес, абавязкова паведаміце пра гэта блізкім і родным, сябрам і знаёмым. Скажыце, у якой мясцовасці плануеце збіраць грыбы ці ягады. Звярніце ўвагу на буйныя арыенціры, якія знаходзяцца непадалёку (дарога, лінія электраперадач, кар’ер). Так супрацоўнікам міліцыі будзе лягчэй вас шукаць і вы самі лепш зможаце арыентавацца. Калі чалавек не вярнуўся дамоў у вызначаны час, а спадарожнікі сцвярджаюць, што з лесу ён не выйшаў, без прамаруджвання паведамляйце ў міліцыю, а не спрабуйце шукаць яго самастойна.
Вазьміце з сабой. Грыбніку варта прадумаць свой рыштунак. Зараджаны сотавы тэлефон з папоўненым балансам. Але не ўсюды ў лесе сотавая сувязь даступная. Таму вазьміце свісток. Не забудзьце пра неабходныя лекі, бінт з ёдам, запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік. Адзенне варта выбіраць яркіх адценняў.
Вашы дзеянні. Па-першае, не панікуйце. Пастарайцеся вярнуцца на тое месца, дзе разышліся з сябрам. Калі там нікога няма — шукайце любую сцяжынку, прасеку ці лінію электраперадач. Знайшлі арыенцір — трымайцеся яго і нікуды не зварочвайце. Ніколі не пераходзьце вадаём, балота. Калі давядзецца заначаваць у лесе, распаліце вогнішча на якім-небудзь высокім месцы непадалёку ад вялікага дрэва. Ляжаць трэба тварам да вогнішча, але не спаць. Магчыма, ідзе дапамога, а ў сне вы яе не пачуеце.
Для родных. Калі чалавек пайшоў у лес і не вярнуўся ў вызначаны час, родным ці іншым зацікаўленым асобам неабходна звярнуцца ў міліцыю. Яна выкліча выратавальнікаў вобласці, арганізуе пошук з прыцягненнем тэхнікі. А вы зможаце далучыцца да групы спецыялістаў, якая будзе прачосваць лес.
Міліцыя заклікае не заставацца абыякавым да чужой бяды. Пры выяўленні чалавечых астанкаў ці якіх-небудзь прадметаў, якія сведчаць пра магчымае знаходжанне прапаўшага (абутак, адзенне, вядро, кошык, веласіпед) неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. Зараз ёсць мноства тэхнічных навінак, якія дазваляюць істотна паскорыць пошук людзей. Адной з іх з’яўляецца так званы «разумны гадзіннік», з дапамогай якога па GPS-сігнале можна адсочваць людзей, а не распыляць сілы і сродкі на пошук. Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», у іх ёсць магчымасць забяспечыць грамадзян, якія пакутуюць на розныя псіхічныя адхіленні і здольныя пакідаць дом, спецыяльнымі бранзалетамі, што перадаюць сігнал пра месцазнаходжанне.

Д. РЫБАКОЎ.
Часова выконваючы абавязкі
па пасадзе начальніка РАУС,
начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, падпалкоўнік міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЛЕТНЕ-асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон «ціхага палявання». Грамадзяне выязджаюць у лес для збору грыбоў і ягад. Нярэдкія выпадкі, калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика