Консультация нотариуса: регистрируйте недвижимость своевременно и как аннулировать доверенность?. 21.by

Консультация нотариуса: регистрируйте недвижимость своевременно и как аннулировать доверенность?

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэгіструйце нерухомасць своечасова

Хачу расказаць пра заблытаную сітуацыю, у якой аказаліся два бакі даўнішняй здзелкі. Дом быў прададзены яшчэ ў 2000-м годзе, але новай гаспадыняй так і не зарэгістраваны на сябе. Яна памерла, а на ранейшую ўласніцу нерухомасці нядаўна прыйшло паведамленне аб запазычанасці па аплаце электраэнергіі.

Існуе два варыянты вырашэння сітуацыі, але абодва не на карысць спадчынніка, які пражывае ў гэтым доме.

Ён можа звярнуцца ў суд, каб прызнаць права ўласнасці на дом, аднак давядзецца рабіць яго ацэнку і аплаціць 5 працэнтаў ад кошту – вялікую суму. Па-другое, ранейшая ўласніца можа прызнаць здзелку несапраўднай – сын памерлай наогул застанецца без жылля.

На гэтым прыкладзе хачу засяродзіць вашу ўвагу, што не трэба зацягваць з рэгістрацыяй маёмасці. Рабіце ўсё своечасова.

Як ануляваць даверанасць

Нядаўна запыт паступіў ад жыхаркі Наваполацка, якая хацела б ануляваць даверанасць, выдадзеную ўнуку на продаж дома ў Старым Сяле, але пры гэтым сама не можа з’явіцца да натарыуса. На жаль, для такой працэдуры абавязкова пішацца заява, якая ў прысутнасці натарыуса ўласнаручна падпісваецца тым, хто раней выдаў даверанасць. Таму варыянты толькі два: прыйсці да натарыуса, не абавязкова ва Ушачы, можна да любога ці выклікаць яго на дом.

Пры гэтым у вас абавязкова павінны быць даныя, з дапамогай якіх ідэнтыфікуецца ранейшая здзелка: нумар рэгістрацыі ў рэестры, пашпарт таго, хто выдаваў даверанасць, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто завяраў, у якім натарыяце гэта зроблена.

Ж.КАВАЛЕНКА, натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіструйце нерухомасць своечасова Хачу расказаць пра заблытаную сітуацыю, у якой аказаліся два бакі даўнішняй здзелкі. Дом быў прададзены яшчэ ў 2000-м годзе, але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика