Новыя прызначэнні. 21.by

Новыя прызначэнні

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Распараджэннем старшыні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Анатолія Вайнілкі на пасаду галоўнага рэдактара ДУ “Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” і праграмы радыёвяшчання “Нарачанская хваля” з 12 ліпеня прызначана Іна Ярчак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нарадзілася 30 жніўня 1976 года ў вёсцы Гарадзішча Мядзельскага раёна. Закончыла Сваткаўскую сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”. Працоўную дзейнасць пачынала ў 1998 годзе педагогам-арганізатарам у Нарацкай СШ №2. З 2002 года працавала спецыялістам
1-й катэгорыі аддзела ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама.
У 2013 годзе перайшла на працу ў рэдакцыю газеты “Нарачанская зара”, дзе спачатку была карэспандэнтам, потым — загадчыкам аддзела сацыяльных праблем. З верасня 2017 года і да цяперашняга прызначэння Іна Мілецьеўна займала ў рэдакцыі газеты пасаду адказнага сакратара.
Замужам, у сям’і выхоўваюцца сын і дачка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распараджэннем старшыні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Анатолія Вайнілкі на пасаду галоўнага рэдактара ДУ “Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика