У Магілёве аўтамабіль для канваявання сутыкнуўся з легкавіком. 21.by

У Магілёве аўтамабіль для канваявання сутыкнуўся з легкавіком

20.07.2019 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


@pressmvd

У Магілёве аўтамабіль для канваявання маркі МАЗ сутыкнуўся з легкавіком. Як паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, дарожнае здарэнне адбылося сёння ўначы каля 0:40.

За рулём Porsche Cayenne знаходзіўся 27-гадовы магілеўчанін. Ён рухаўся другаснай дарогай і не прапусціў грузавік, што і стала прычынай ДТЗ.

У выніку аварыі МАЗ перакуліўся, абодва аўтамабілі пашкоджаныя. Ніхто з людзей не пацярпеў, кіроўцы былі цвярозыя.

Магілёўская абласная ДАІ праводзіць праверку па факце гэтага здарэння.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
@pressmvd У Магілёве аўтамабіль для канваявання маркі МАЗ сутыкнуўся з легкавіком. Як паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика