На месцы аварыі пад Віцебскам — уцечка прапану з адной з цыстэрнаў. 21.by

На месцы аварыі пад Віцебскам — уцечка прапану з адной з цыстэрнаў

25.07.2019 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

Уцечка прапану выяўленая з адной з цыстэрнаў, якія перакуліліся 24 ліпеня каля станцыі Замасточча. Ратавальнікі стварылі вакол уцечкі спецыяльную пенную падушку, якая пастаянна абнаўляецца, інфармуе прэс-служба МНС.

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася на чыгуначным участку Орша-Мінск. Паводле звестак МНС, з рэек сышлі 15 цыстэрнаў грузавога цягніка. 

Агулам у саставе было 68 вагонаў, у тым ліку 39 цыстэрнаў з газам, 1 вагон з драўнінай, 28 парожніх паўвагонаў. 53 вагоны адбуксаваныя на бяспечную адлегласць. 

Пацярпелых пры аварыі няма. На месцы здарэння вядуцца аднаўленчыя работы. Да месца ўцечкі звадкаванага прапану арганізаваная бесперабойная падача вады і пенаўтваральніка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by Уцечка прапану выяўленая з адной з цыстэрнаў, якія перакуліліся 24 ліпеня каля станцыі Замасточча. Ратавальнікі стварылі вакол уцечкі спецыяльную пенную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика