Тысяча тон? Абавязкова!. 21.by

Тысяча тон? Абавязкова!

09.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Вікторчык — адзін з лепшых вадзіцеляў філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў


Узначальвае ён і раённы рэйтынг — на “збожжавым” рахунку ўжо амаль 1250 тон перавезеных дароў ніў. Сёлетні сезон, па меркаванні Вікторчыка, адзін з самых складаных за апошнія гады: дажджы ўносяць значныя карэктывы ў графік хлебаробаў. Збожжа адразу дастаўляецца на сушыльную гаспадарку, а потым ужо на вытворчы ўчастак Бабруйскага КХП у райцэнтр альбо і непасрэдна ў Бабруйск. Увогуле, за 4 гады, калі гэтым увішным вадзіцелем быў атрыманы новенькі МАЗ, працаўнік ужо “накруціў” амаль 300 тысяч кіламетраў.

Прыярытэтная задача зараз, безумоўна, перавозка хлеба, аднак і іншых клопатаў хапае. Напрыклад, нярэдка даводзіцца ўставаць у 3 гадзіны ночы, каб у чатыры быць у полі і адвозіць зялёную масу на корм жывёле. Звычайна на досвітку, пакуль вецер абсушвае нівы ад расы, развозіцца па фермах філіяла камбікорм. Размовы ж аб працягласці рабочага дня ўвогуле ніколі не ўзнікае: кожную пагодлівую гадзіну неабходна выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. Такога меркавання прытрымліваецца ўся каманда хлебаробаў, таму і вынікі ў “белшынаўцаў” добрыя. Нягледзячы на цяжкасці.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Вікторчык — адзін з лепшых вадзіцеляў філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў Узначальвае ён і раённы рэйтынг — на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика