Традиционно в Стайском бору ушачане отмечали День святого пророка Ильи. 21.by

Традиционно в Стайском бору ушачане отмечали День святого пророка Ильи

09.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У тым, што жыхары Ушаччыны шануюць памяць прарока Іллі, можна было ўпэўніцца 2 жніўня ў Стайкаўскім бары. Нягледзячы на будні дзень і дастаткова капрызнае надвор’е (перыядычна пырскаў дожджык), на цэнтральную паляну з Крыжам і іконай святога з самай раніцы спяшаліся вернікі з усіх куточкаў раёна.

Трэба сказаць, арганізатары паклапаціліся пра тое, каб усе жадаючыя змаглі дабрацца да ўзгаданага месца – быў арганізаваны падвоз. Прама ў лесе працавала гандлёвая кропка райспажыўтаварыства, у якой можна было набыць розныя ласункі і прахаладжальныя напоі. Для камфорту грамадзян работнікі Вялікадолецкага лясніцтва загадзя ўстанавілі лавачкі, абкасілі тэрыторыю, часткова замянілі насціл ля крыніцы. Парадак забяспечвалі супрацоўнікі райаддзела міліцыі, традыцыйна дзяжурылі медыкі.

Святочнае богаслужэнне з чытаннем акафіста святому прароку Іллі і вадасвятным малебнам правёў благачынны Ушацкага раёна протаіерэй Вячаслаў Лобец. Кранальным атрымалася і хрышчэнне ўсяго адной дзяўчынкі.

– Іншага варыянту, калі і дзе пахрысціць дачушку, нават не разглядалі, – падзяліліся з намі ўшачане Святлана і Дзмітрый Шыла. – Аня з’явілася на свет 3 жніўня, практычна ў дзень святога. Сёння ж, перад спаўненнем трох годзікаў, яна атрымала духоўнае нараджэнне. Рыхтаваліся да гэтай падзеі з асаблівай адказнасцю па ўсіх канонах праваслаўнай веры, настройвалі малышку на таінства. Спадзяёмся, прарок стане надзейным анёлам-ахоўнікам Анюты. А калі дачушка падрасце, не раз прыедзе ў гэтае асаблівае для ўсіх вернікаў месца.

На працягу дня ў Стайкаўскім бары было мнагалюдна. Адны ціха маліліся ля крыжа, іншыя ставілі свечкі да іконы, і практычна ўсе накіроўваліся да крыніцы, каб набраць святой вады.

– Дзень памяці прарока Іллі – для нашай сям’і асабліва любімы, – казалі ўшачане Генадзь і Жанна Савіцкія. – Стараемся штогод прымаць удзел у гэтым богаслужэнні і прыязджаем у Стайкаўскі бор абавязкова разам.

– Я ж тут упершыню, пра што вельмі шкадую: настолькі яркае ладзіцца дзейства! – далучылася да размовы ўраджэнка нашага раёна, а зараз жыхарка сталіцы Галіна Міхейка. – Мае ўнукі Глеб і Данііл, якіх узяла з сабой, мала што разумеюць у рэлігійных падзеях, аднак цікавяцца імі. Калі не будуць супраць іх бацькі, пахрысціць малых мяркую на наступны год менавіта ў Стайкаўскім бары.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым, што жыхары Ушаччыны шануюць памяць прарока Іллі, можна было ўпэўніцца 2 жніўня ў Стайкаўскім бары. Нягледзячы на будні дзень і дастаткова капрызнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика