У Воранаўскім раёне 11 жніўня стартаваў Тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”.. 21.by

У Воранаўскім раёне 11 жніўня стартаваў Тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”.

11.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1C9A1490

Пра мнагаграную творчасць землякоў можна было даведацца з мастацкай выставы “Тут Радзімы маёй пачатак”. Экспазіцыя была прадстаўлена раённым Домам рамёстваў і прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.


1C9A1463

 


1C9A1481

1C9A1486

1C9A1497

1C9A1502

1C9A1508

1C9A1510

— Самабытная і непаўторная  культура Воранаўшчыны з’яўляецца той магутнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрцы любоўю да велічнай і прыгожай Радзімы, — шчыра вітала воранаўцаў дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка”, намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Таццяна Сушынская. — Мы ганарымся дасягненнямі нашых літаратараў, мастакоў і артыстаў, усіх тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства. Менавіта работнікі культуры сеюць зерне культурнай спадчыны, якое ўсходзіць і дае незабыўныя ўражанні… Паважаныя сябры, запрашаем вас наведаць нашы мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу Тыдня культуры. Моцнага здароўя і добрага настрою вам!


1C9A1513

1C9A1517

1C9A1525

1C9A1541

1C9A1557

1C9A1571

1C9A1577

1C9A1598

1C9A1604

1C9A1606

1C9A1608

Цёплыя пажаданні, сучасныя песні падарылі жыхарам райцэнтра артысты Карэлічскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алеся Глацько, Наталля Шпакоўская, Рыта Яроцкая і Арсен Айкян. Гледачы не толькі слухалі салістаў, але і падпявалі ім і з задавальненнем танцавалі…

 


1C9A1615

1C9A1666

1C9A1662

1C9A1650

1C9A1646


1C9A1475

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра мнагаграную творчасць землякоў можна было даведацца з мастацкай выставы “Тут Радзімы маёй пачатак”. Экспазіцыя была прадстаўлена раённым Домам рамёстваў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика