На Осиповичском производственном участке ОАО «Бобруйский КХП» активно идёт приёмка нового урожая. 21.by

На Осиповичском производственном участке ОАО «Бобруйский КХП» активно идёт приёмка нового урожая

12.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сюды вязуць галоўны груз

Бываць на прадпрыемстве ў такі час асабліва цікава: ажыўленасць і дзелавы рух ствараюць адметную атмасферу. Перыяд, калі ідзе нарыхтоўка новага зерня, для перапрацоўшчыкаў знакавы: як зараз папрацуеш, такі плён і будзеш мець на працягу года. Сёлетні дзяржзаказ складае 30700 тон збожжа. У тым ліку жыта групы А — 9800 тон, пшаніцы 3 і 4 класаў — 6400, ячменю 1 класа —   4000 тон, аўса 3 класа —         9500 тон, плюс 1000 тон грэчкі. Заданне асіповіцкіх хлебаробаў — 2250 тон жыта, па 200 — ячменю і аўса, 50 — грэчкі, і на сёння абавязковы план выкананы амаль на 80%. Падрабязнасцямі нарыхтоўчай кампаніі падзялілася выконваючы абавязкі дырэктара Іна Зайцава:


— Да нас дастаўляюць дары ніў амаль з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Акрамя таго, дзяржзаказ для вытворчага ўчастка з бліжэйшых гаспадарак прымаюць унітарнае прадпрыемства “Горацкі элеватар”, ААТ “Магілёўхлебпрадукт”, “Кліма-віцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Датычна Асіповіччыны, дзяржаўныя засекі папаўняюць усе нашы сельгаспрадпрыемствы, найбольшы ж уклад належыць ТАА “Сельгасінвест” — на перапрацоўку адсюль дастаўлена ўжо амаль 1000 тон збожжа, філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, акцыянерным таварыствам “Авангард-Ніва” і “Каменічы”. Далучаецца да агульнай справы і прыватны агра-бізнес — напрыклад, тую ж грэчку праз пэўны час чакаем ад падворка “Шыпы”.

У сваю чаргу захоўваем зерневыя запасы для Мінскага КХП, булачна-кандытарскай кампаніі “Дамачай” і іншых партнёраў. Асаблівая ўвага надзяляецца хлебапрадуктам дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, якога плануецца трымаць каля 20 тысяч тон. Увогуле на працягу года ішла адгрузка і змена абавязковых запасаў — зерне адпраўлялася ў Магілёў, “Александрыйскае”, Скідзель, Ліду.

Закладка новага ўраджаю — сумесная праца многіх падраздзяленняў. Дзякуй кожнаму за правільнае разуменне агульнай прыярытэтнай задачы. Хвалюючы момант для нас чакаецца 19 жніўня: плануем распачаць перапрацоўку збожжа новага ўраджаю. А да канца месяца маем намер выпусціць з яшчэ нядаўніх каласоў 1200 тон жытнёвай мукі і 600 — пшанічнай, па 250 тон ячных і аўсяных круп.

***



Хутка пралятае змена ў пробаадборшчыцы Вікторыі Падзера і тэхнікаў Юліі Жук і Таісіі Палосікавай. За суткі праз візіровачную лабараторыю праходзіць каля чатырох дзясяткаў машын. З прыборамі для вызначэння вільготнасці сыравіны і натуральнай вагі дзяўчаты спраўляюцца адмыслова. Літаральна на працягу хвіліны ўдалося даведацца, што авёс з вільготнасцю 13,3% і вагою 490 грамаў у літры — добрая сыравіна. Сёлета існуюць пэўныя праблемы якраз з вільготнасцю намалоту, і на вытворчым участку ідуць насустрач партнёрам-аграрыям, ужо на месцы даводзячы зерне да кандыцыйных норм. У цэлым жа якасць новага ўраджаю прымальная, адпавядае стандартам. Хоць Асіповіччына па гэтым паказчыку далёка не ў лідарах.



Крысціна Сёмкіна ў якасці дыспетчара ў жніўную пару робіць першы сезон.

Адчуваю асаблівую адказнасць, — дзеліцца маладая працаўніца, — бо ад пярвічнага ўліку і правільнасці размеркавання збожжавага патоку ў пэўнай ступені залежыць, наколькі эфектыўна будзе ісці работа. Хвалююся, каб усё было дакладна. А ўвогуле гэта цікавая справа — сустракаць машыны з іншых раёнаў, гаспадарак, палёў. Можна сказаць, склалася пэўнае ўяўленне аб рабоце сельгасгаліны Прыдняпроўскага краю. Да гэтага і не думала, што адно і тое ж збожжа можа быць настолькі розным. Вось і разважаеш: ці то асаблівая зямля, ці інакшыя людзі…

Значна шчыльнейшым стаў у жнівеньскія дні працоўны графік у вадзіцеляў вытворчага ўчастка Валерыя Вернікоўскага і Юрыя Татура. І гэта планамерна: без транспарту ў гарачую пару ніяк. Вернікоўскі працуе на МАЗ-6501 “Колас”. Буйны самазвальны аўтапоезд мае шчыльнае брызентавае зачахленне, дазваляе захоўваць ураджай ад непагадзі, не згубіць пры перавозцы ні зернетка. Магутныя прычэпы могуць змяшчаць больш за 20 тон хлебнага багацця. Нярэдка менавіта гэты прыкметны аранжавы самазвал адпраўляюць у камандзіроўкі па вобласці.



На элеватарна-складской гаспадарцы зараз узмоцненая брыгада, суткамі шчыруюць не толькі працаўнікі гэтага ўчастка, але і прыходзяць на дапамогу калегі з іншых. Вядуцца работы па прыёмцы, ачыстцы, сушцы і захаванні збожжа. У суткі прымаецца да тысячы тон хлеба. Пасля заключэння вытворча-тэхналагічнай лабараторыі зерне накіроўваецца на патрэбны элеватар у адпаведны сілас. Пасля таго як машына з дарамі ніў узважваецца і рэгіструецца, у вызначанай кропцы машыніст зернепагрузачных, разгрузачных машын выгружае транспарт, і зярняты адпраўляюцца па зададзеным маршруце. Далей апаратчыкі апрацоўкі збожжа даводзяць яго да патрэбных параметраў якасці згодна з тэхналагічнай схемай. Словам, работы хапае ўсім, не засумуеш.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сюды вязуць галоўны груз Бываць на прадпрыемстве ў такі час асабліва цікава: ажыўленасць і дзелавы рух ствараюць адметную атмасферу. Перыяд, калі ідзе нарыхтоўка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика