На Кіраўшчыне фінішуе жніво, дадзены старт сяўбе азімых. 21.by

На Кіраўшчыне фінішуе жніво, дадзены старт сяўбе азімых

12.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На палях раёна працягваецца чарада сельскагаспадарчых работ. На фінішы — жніво, старт дадзены пасяўной кампаніі на ўраджай наступнага года.

Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на сёняшнюю раніцу збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 14478 га, што складае 95% ад плана. Намалочана 37996 т збожжа — больш, чым летась на 4435 т. Поўнасцю завяршылі жніво ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, “Жылічы” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. На апошніх гектарах сёння хлебаробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, КСУП “Ніва-Барсукі”.

У сярэднім па раёне з кожнага гектара намалочана па 28 цэнтнераў збожжа, што адпавядае леташняму намалоту. Найбольшая ўраджайнасць атрымана ў “Рассвеце” (35 ц/га), “Чырвоным байцы” (31 ц/га), “Ніва-Барсукі”, ААТ “Дабаснянскае”, РАПТЗ (па 28 ц/га).

Салома ўбрана на 8023 га абмалочаных палёў. У тым ліку на 1953 га —здроблена і на 6070 га — скатана ў рулоны. Звезена да месцаў складзіравання — з 5753 га.

Пад азімую сяўбу ўзарана 2435 га глебы. Найлепшыя тэмпы ворыва ў “Рассвеце” (645 га), “Ніва-Барсукі” (470 га), РАПТЗ (400 га).

У шасці сельгасарганізацыях распачалі сяўбу азімых культур. Свірэпіцай засеяна 118 га ў “Рассвеце”, 47 га — у “Жылічах”, 9 га — у “Дабаснянскім”; рапсам: 155 га — у “Дабаснянскім”, 90 га — у “Ніва-Барсукі”, 44 га — у “Чырвоным байцы” і 35 га — у РАПТЗ. Усяго па раёне плануецца пасеяць азімыя на 4862 га.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палях раёна працягваецца чарада сельскагаспадарчых работ. На фінішы — жніво, старт дадзены пасяўной кампаніі на ўраджай наступнага года. Як нам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика