Ганаровай граматай Кіраўскага райвыканкама ўзнагароджана Алена Лявіцкая. 21.by

Ганаровай граматай Кіраўскага райвыканкама ўзнагароджана Алена Лявіцкая

13.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На мінулым тыдні юбілей адзначыла Алена Лявіцкая, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Кіраўску.

З гэтай нагоды Алена Германаўна прымала шматлікія віншаванні, у яе адрас гучалі цёплыя словы і добрыя пажаданні. Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы ўручыў А.Г.Лявіцкай Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 50-годдзем. Юбіляршу павіншавалі таксама начальнік філіяла №700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ “АСБ Беларусбанк” Алег Казародаў, дырэктар філіяла №703 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Бабруйску Алег Макараў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі названага філіяла Максім Семянюк, музычным падарункам парадавалі калегі па рабоце.
А.Г.Лявіцкая нарадзілася ў г.Бенэды Рэспублікі Малдова. Мае тры вышэйшыя адукацыі: скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Спецыяльнасці па адукацыі: фізіка, эканоміка і кіраванне вытворчасцю, фінансы, грашовы абарот і крэдыт. Працу ў банкаўскай сістэме пачала кантралёрам-касірам касы ашчаднага банка ў г.Бабруйску, працавала загадчыкам аддзялення, вядучым спецыялістам аддзелаў па працы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, начальнікам аддзела касавай работы філіялаў АСБ “Беларусбанк” у г.Бабруйску , намеснікам дырэктара — загадчыкам аддзялення №703/105 філіяла №703 АСБ “Беларусбанк” у г.Бабруйску. З 2006 г па цяперашні час — дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Кіраўску.
Для калег і кліентаў Алена Лявіцкая — граматны, высока­кваліфікаваны, кампетэнтны спецыяліст, арганізатар і кіраўнік. А сябры і знаёмыя ведаюць яе яшчэ і як абаяльную жанчыну, цікавага чалавека і субяседніка.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні юбілей адзначыла Алена Лявіцкая, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Кіраўску. З гэтай нагоды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика