Председатель Витебского областного объединения профсоюзов Иван Возмитель встретился с работниками некоторых предприятий Ушачского района. 21.by

Председатель Витебского областного объединения профсоюзов Иван Возмитель встретился с работниками некоторых предприятий Ушачского района

13.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў І.К.Вазміцель. Іван Канстанцінавіч часта бывае ў рэгіёнах, знаёміцца з работай пярвічных прафсаюзных арганізацый. Старшыня абласнога аб’яднання ўпэўнены, што менавіта яны з’яўляюцца асновай прафсаюзнага руху.

І.К.Вазміцель разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыяй Аляксееўнай Шаўчэнка пабываў на некалькіх прадпрыемствах, у тым ліку і праблемных, дзе сустрэўся з кіраўнікамі, старшынямі пярвічак, пагутарыў з работнікамі. Даволі жывая размова атрымалася ва Ушацкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Яно, як вядома, знаходзіцца ў стадыі рэарганізацыі і хутка пяройдзе да ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”, а таму зразумела, што работнікаў хвалююць пытанні працаўладкавання. Іван Канстанцінавіч паабяцаў, што прафсаюз не пакіне чалавека працы ў бядзе і акажа неабходную дапамогу.

Куды больш аптымістычна складваецца сітуацыя ва ўшацкіх будаўнікоў, дзе заработная плата выплачваецца своечасова, а ПМК-66 не мае даўгоў. Зрэшты, членамі прафсаюза з’яўляюцца ўсе без выключэння члены калектыву. І.К.Вазміцель правёў гутарку са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Дзянісам Іваненка, работнікамі планава-тэхнічнай, бухгалтарскіх службаў. Кіраўнік абласнога аб’яднання зазначыў важнасць таго, што работа прафсаюзнай арганізацыі не павінна зводзіцца толькі да ўдзелу ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, а ўключаць у сябе і матэрыяльную падтрымку работнікаў пры аздараўленні, падрыхтоўцы дзяцей да школы. Расказаў аб дзейнасці прававых інспектараў, правядзенні імі прыёмаў грамадзян сумесна з работнікамі пракуратуры. Сёлета са сваімі пытаннямі, звязанымі з працоўным заканадаўствам і не толькі, да іх звярнулася больш за 600 чалавек. Іван Канстанцінавіч нагадаў таксама аб ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб заключэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін, выкананні калектыўных дагавораў і некаторых іншых аспектах дзейнасці аб’яднання.

Пабываў І.К.Вазміцель і на прыватным прадпрыемстве “Форэстгандаль”. Тут зараз працуе каля двух дзясяткаў чалавек, а вось прафсаюзнай арганізацыі няма. Завітаўшы прама ў цэх, І.К.Вазьміцель пацікавіўся меркаваннем работнікаў наконт стварэння пярвічкі і прапанаваў папоўніць прафсаюзныя рады. Пры гэтым падкрэсліўшы, што менавіта прафсаюз абараняе правы і інтарэсы работнікаў, знаходзіцца побач і ў святы, і ў цяжкія хвіліны.

Акрамя гэтага, кіраўнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў прыняў удзел і ў рабоце справаздачна-выбарчага сходу ў пярвічцы Ушацкага філіяла “Віцебскпаліўзбыт”, старшынёй якой ужо ўтрэці раз была абрана Святлана Харак.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў І.К.Вазміцель. Іван Канстанцінавіч часта бывае ў рэгіёнах, знаёміцца з работай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика