У Мінску абрабавалі ювелірную краму "Яхант". 21.by

У Мінску абрабавалі ювелірную краму "Яхант"

17.08.2019 13:22 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У Мінску абрабавалі ювелірную краму "Яхант"
МУС

У Мінску абрабавалі ювелірную краму. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння каля 11:40 у краме "Яхант" па вуліцы Кісялёва. Туды прыйшло двое мужчын, якія распылілі ў памяшканні пярцовы газ. Аднаму прадаўцы яны звязалі рукі пластыкавай сцяжкай, іншаму надзелі кайданкі.

Пасля гэтага зламыснікі скралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і зніклі. Наведнікаў у краме не было.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі МУС. Ідзе пошук рабаўнікоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС У Мінску абрабавалі ювелірную краму. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння каля 11:40 у краме "Яхант" па вуліцы Кісялёва....
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика