На пульсе жніва. 21.by

На пульсе жніва

19.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЕ мінаюць увагай удзельнікаў жніва ўсе галіновыя прафсаюзы Беларусі, асабліва прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Іван Багуцкі і Міхаіл Шчуцкі

Днямі ў наш раён завітаў галоўны тэхнічны інспектар абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотус, каб павіншаваць лепшых удзельнікаў жніва Мядзельшчыны. Разам з ім і старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццянай Сівіцкай едзем у АСП “Вузлянка”.
— Руплівасцю на жніве ў нас вызначаюцца многія хлебаробы. Але асаблівай падзякі заслугоўвае вопытны вадзіцель Мікалай Русак. Яго “МАЗ” не ведае прастояў, — гаворыць кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Кандратовіч.
— Убраць хлеб — клопат агульны, — аргументаваў свой удзел у такіх мерапрыемствах Аляксандр Мотус. — Нялёгкую, але такую важную для ўсяго грамадства справу робяць хлебаробы, і кожны з нас павінен быць ім удзячны. Вось і мы, прафсаюзы, падтрымліваем удзельнікаў жніва, віншуем іх, адзначаем лепшых.
Ён уручыў Мікалаю Аляксандравічу Падзячны ліст абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, грашовую прэмію і каштоўны падарунак. Пажадаў моцнага здароўя і далейшых поспехаў.
Наведаліся прафсаюзныя прадстаўнiкі і ў сталовую, якая двойчы ў дзень адпраўляе на палеткі палявую кухню карміць хлебаробаў. Наталля Нямковіч расказала, што не першы год гатуе ежу для тых, хто з раніцы да позняга вечара завіхаецца на палетках.
— Гэта вельмі адказная, дысцыплінаваная, акуратная жанчына. На якасць страў, якія прыгатавала Наталля Францаўна, ніколі не паступала нараканняў ад хлебаробаў, — кажа кіраўнік гаспадаркі.
Прадстаўнік абкама галіновага прафсаюза ўручыў повару Падзячны ліст, грашовую прэмію і каштоўны падарунак. І зразумела, выказаў шчырую падзяку за добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства.

Аляксандр Мотус і Мікалай Русак

Далей едзем у ААТ “Сваткі”. На палетку непадалёку ад вёскі Андрэйкі працуюць камбайны. Тут жа знаходзіцца дырэктар таварыства Мікалай Варабей, галоўны аграном Тамара Мінчук.
— Падчас жніва ўшаноўваюцца лепшыя камбайнеры, вадзіцелі — і гэта вельмі добрая і патрэбная традыцыя, — прывітаўшыся, сказаў хлебаробам Аляксандр Мотус. — Быць у лідарах усе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі не могуць, таму трэба імкнуцца адзначыць работу, калі яна добрая і сумленная, кожнага ўдзельніка жніва. — Вось і сёння па прадстаўленні кіраўніцтва гаспадаркі, раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК прыехаў, каб выканаць ганаровую місію: падзякаваць вам за нястомную працу, дысцыплінаванасць, адданасць сялянскай справе і высокі прафесіяналізм.
Асабліва гэтыя словы датычыліся маладога вадзіцеля Міхаіла Шчуцкага, які аўтамабілем “МАЗ” перавёз амаль 1000 тон збожжа, і камбайнера Івана Багуцкага. Дарэчы, Іван Анатольевіч — дэбютант жніва, а яго “Дону-1500” пятнаццаць год ужо. Але, нягледзячы на ўзрост тэхнікі і адсутнасць вопыту, камбайнер змог намалаціць больш за 450 тон збожжа.
— Мне падабаецца гэта работа. Думаю, у наступным годзе намалот будзе вышэйшы, — сціпла сказаў Іван.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НЕ мінаюць увагай удзельнікаў жніва ўсе галіновыя прафсаюзы Беларусі, асабліва прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Іван Багуцкі і Міхаіл Шчуцкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика