У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату. 21.by

У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату

19.08.2019 12:49 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату
grodno.mvd.gov.by

Гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшлі будаўнікі падчас рамонту ў Жыровіцкім манастыры пад Слонімам, інфармуе прэс-служба УУС Гродзнескага аблвыканкама.

Боепрыпас выявілі на гарышча ў брацкім корпусе. Прыняўшы неабходныя меры бяспекі, сапёры забралі гранату і пазней знішчылі яе.

Дарэчы, на мінулым тыдні небяпечная знаходка трапілася будаўнікам проста ў цэнтры Слоніма. Падчас земляных работ на набярэжнай па вуліцы Агінскага быў знойдзены 45-міліметровы снарад. Яго таксама забралі і знішчылі  сапёры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
grodno.mvd.gov.by Гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшлі будаўнікі падчас рамонту ў Жыровіцкім манастыры пад Слонімам, інфармуе прэс-служба УУС Гродзнескага...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика