Для сэлфи времени не было. Как ушачские энергетики боролись с последствиями стихии. 21.by

Для сэлфи времени не было. Как ушачские энергетики боролись с последствиями стихии

20.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Начное дзяжурства 9 жніўня дыспетчар раёна электрасетак Леанід Аляксандравіч Гаравы і начальнік дыспетчарскай службы Аляксандр Аляксандравіч Калітуха (на здымку) запомняць надоўга. Некалькі гадзін бушавала на Ушаччыне стыхія, ламаючы, бы запалкі, дрэвы і апоры электраліній – а на тэлефон энергетыкаў сыпаліся званкі ад вяскоўцаў, якія наперабой паведамлялі пра зніклае святло.

Апоўначы 78 населеных пунктаў раёна засталіся без электрычнасці і адключэнні працягваліся. У начную непагадзь выехала дзве брыгады раёна электрасетак. Калі ж раніцай стала зразумела, што ўласнымі сіламі ўшацкім энергетыкам аператыўна аварыі на лініях ліквідаваць не ўдасца, кіраўніцтва філіяла накіравала да іх дзве брыгады з Талачынскага раёна, а ў суботу на дапамогу прыбылі таксама калегі з Лепельскага і Чашніцкага.

“Больш хутка ўхіляць наступствы ўрагану перашкаджалі ўпаўшыя дрэвы, з-за якіх немагчыма было праехаць да аварыйных участкаў, – расказвае начальнік Ушацкага РЭС Васіль Мікалаевіч Варанько. – Дзесьці нашы работнікі імкнуліся аб’ехаць перашкоды, дзесьці ўбіралі завалы. Дзейнічалі прафесійна і самааддана, каб як мага хутчэй аднавіць падачу электрычнасці ва ўсе населеныя пункты. Зрабіць гэта ўдалося за двое сутак. І я хачу падзякаваць усім нашым людзям, для якіх работа ў такім экстрэмальным рэжыме – працоўныя будні”.

“Хацелася б змясціць у газету здымкі з месцаў аварый, дзе працавалі вашы работнікі”, – звярнулася да галоўнага інжынера Валерыя Іванавіча Лемеша. Але той развёў рукамі: “Аб чым вы кажаце? Не было там хлопцам часу для сэлфі… А вы сфатаграфуйце нашых дыспетчараў: яны патрацілі за тыя дні сіл і здароўя не менш, чым аварыйшчыкі…”

“Сапраўды, за першыя суткі паступіла каля 400 тэлефанаванняў. І далёка не ўсе былі па справе. Нямала лаянкі і скаргаў выслухалі ад некаторых спажыўцоў, якія лічылі, што іх размарожаныя халадзільнікі – вынік нашай непаваротлівасці, – кажа Л.Гаравы. – Размаўляць жа з усімі стараліся далікатна, тлумачылі, што аднавіць лініі па раёне імгненна проста немагчыма, а настойлівымі званкамі яны толькі замаруджваюць працэс, бо з-за гэтага мы не можам выконваць свае абавязкі. Дыспетчар жа не толькі прымае тэлефанаванні – ад нас залежыць бяспека людзей, зладжанасць іх дзеянняў пры ліквідаванні надзвычайных сітуацый”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начное дзяжурства 9 жніўня дыспетчар раёна электрасетак Леанід Аляксандравіч Гаравы і начальнік дыспетчарскай службы Аляксандр Аляксандравіч Калітуха (на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика