Баллон можно и поменьше. На вопросы читателей во время «прямой линии» ответил начальник Ушачского РГС Евгений Счастный. 21.by

Баллон можно и поменьше. На вопросы читателей во время «прямой линии» ответил начальник Ушачского РГС Евгений Счастный

20.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На нядаўнюю “прамую лінію”, якую ў рэдакцыі праводзіў начальнік Ушацкага раёна газазабеспячэння ВУ “Полацкгаз” Яўген Сяргеевіч Шчасны, паступіла некалькі пытанняў. Мяркуем, што адказы на іх будуць цікавымі шырокаму колу чытачоў нашай газеты.

Стандартны 50-літровы газавы балон – не самы зручны варыянт на дачы. Ці можна набыць меншы па аб’ёме?

– Так, акрамя 50-літровых балонаў мы рэалізуем таксама аб’ёмам 5, 12 і 27 літраў. Апошні, дарэчы, з’яўляецца самым хадавым і каштуе ў цяперашні час 70 рублёў 20 капеек. Дастаўку іх мы не ажыццяўляем, неабходна звярнуцца непасрэдна да нас у раён газазабеспячэння, як і для замены пустога балона на запраўлены (кошт замены 12.65). Дарэчы, падключаць балоны невялікіх аб’ёмаў можна самому.

Хутка ў маёй газавай пліты заканчваецца тэрмін эксплуатацыі і хачу замяніць яе на двухканфорачную. Такія рэалізуе наш раён газазабеспячэння?

– Мы працуем з самым буйным пастаўшчыком газавага абсталявання маркай “Гефест” і прадаём як чатырох, так і двухканфорачныя пліты. Апошнія, дарэчы, пачынаюць карыстацца не меншай папулярнасцю. Самыя хадавыя маркі ў нас ёсць у наяўнасці, а любую мадэль прыгаданага вытворцы можна заказаць. Па ўсіх узнікаючых пытаннях замены і набыцця газавага абсталявання можна звярнуцца па тэлефоне 2-71-04. Калі ж вы набываеце пліту ў іншым месцы, то звярнуцца да спецыялістаў газавай гаспадаркі ўсё роўна прыйдзецца – нагадаю, што самастойная замена  абсталявання забаронена.

– Ці абслугоўваеце газавыя катлы маркі “Daewoo”?

– Пакуль не. Справа ў тым, што гэтыя катлы карэйскай вытворчасці ў нашым раёне не распаўсюджаны, іх менш дзясятка. А для кожнай маркі нашы спецыялісты праходзяць спецыяльнае абучэнне і ў “арсенале” трэба мець усе неабходныя запчасткі. Прайсці тэхабслугоўванне “карэйцаў” ушачане могуць толькі ў прыватнікаў.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нядаўнюю “прамую лінію”, якую ў рэдакцыі праводзіў начальнік Ушацкага раёна газазабеспячэння ВУ “Полацкгаз” Яўген Сяргеевіч Шчасны, паступіла некалькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика