Шаг к налаживанию сотрудничества. Делегация Ушачского района с деловым визитом побывала в Смоленске. 21.by

Шаг к налаживанию сотрудничества. Делегация Ушачского района с деловым визитом побывала в Смоленске

21.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэлегацыя Ушацкага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Наталляй Мікалаеўнай Марковіч пабывала ў Смаленску. Гэта быў візіт у адказ па запрашэнні рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці”, з якой у ліпені райсаветам было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Паколькі мэта паездкі – наладжванне дзелавых сувязяў, стасункаў у сферы турызму і культуры, склад нашай дэлегацыі быў пашыраны. У яе ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама В.Л.Хамёнак, начальнік сектара спорту і турызму С.І.Ціханёнак, дырэктар санаторыя “Лясныя азёры” В.М.Грынкевіч, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ­І.В.Бельская і райсавета С.В.Азевіч. Перамовы праходзілі ў шырокім коле зацікаўленых асоб у аддзяленні Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Ушачане азнаёмілі расіян з пералікам невыкарастоўваемых у раёне будынкаў і паведамілі, што з задавальненнем разгледзяць бізнес-планы інвестараў і дапамогуць у хуткай арганізацыі на базе пустуючых аб’ектаў прадпрыемстваў вытворчасці ці сферы абслугоўвання. Гатовы мы больш прымаць у сябе турыстаў як ва ўшацкай здраўніцы, так і ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы”. Смаляне расказалі, што актуальным для рэгіёну зараз з’яўляецца праект “Чыстая вада” і будаўніцтва, у прыватнасці, дарог. Яны гатовы прадастаўляць аб’ёмы работ у тым ліку і беларускім спецыялістам. Дарэчы, на тэрыторыі вобласці працуюць ужо будаўнікі з Талачынскага раёна, які з’яўляецца пабрацімам Сафонаўскага Смаленскай вобласці і прадстаўнікі якога таксама прысутнічалі на сустрэчы.

Дэлегацыі Ушацкага і Талачынскага раёнаў запрасілі на канферэнцыю, што прысвячалася вынікам патрыятычнага аўтапрабегу “Дарогамі вайны. Дарогамі міру. Дарогамі памяці”, які праходзіў і па тэрыторыі нашага раёна. Нагадаем, што смаляне ў ліпені пабывалі на мемарыяльным комплексе “Прарыў”, а пасля правялі сяброўскі матч па футболе з ушацкімі спартсменамі на комплексе “Юнацтва-Ушачы”. Удзячныя за цёплы прыём, нашы расійскія сябры ўручылі Наталлі Мікалаеўне Марковіч памятны медаль “За актыўны ўдзел у патрыятычнай рабоце і вялікі ўклад ва ўвекавечванне памяці паўшых абаронцаў Айчыны” і Ліст падзякі начальніку сектара спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнку.

Пасля дзелавых перамоў ушачан чакала культурная праграма. Дэлегацыя нашага раёна пабывала на мемарыяле Катынь, у Смаленскім нацыянальным музеі-заказніку, карціннай галерэі, Свята-Успенскім кафедральным саборы.

Аднадзённы візіт ушачан у Смаленск быў вельмі насычаным, стаў наступным крокам у наладжванні супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі, намеціў канкрэтныя яго напрамкі.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Ушацкага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Наталляй Мікалаеўнай Марковіч пабывала ў Смаленску. Гэта быў візіт у адказ па запрашэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика