Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Асiповiцкi край

Дзяржаўтаінспекцыяй падчас комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з-за невыканання вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў, пешаходных пераходаў, абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, што пачаўся 19 жніўня і завяршаецца сёння, пакарана 10 парушальнікаў.

Фотавыстава «Па той бок сцэны», падрыхтаваная кіраўніком народнага фотаклуба «Раніца» Аленай Ерашэвіч і прысвечаная закуліссю асіповіцкіх урачыстасцяў і святкаванняў, праходзіць у раённым Цэнтры культуры і адпачынку па 25 жніўня. Уваход свабодны.

Асіповічы ў ліку 9 населеных пунктаў краіны ўжо зарэгістраваліся да ўдзелу ў сёлетнім Еўрапейскім тыдні мабільнасці, які стартуе 16 верасня пад дэві-зам «Ідзі з намі!» («Walk with us!»). Мерапрыемства, прысвечанае бяспечным пешым і веласіпедным шпацырам з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі, завершыцца 22 верасня — у Сусветны дзень без аўтамабіля.

С пачатку года райэнергаінспекцыяй Бабруйскага філіяла «Энерганагляд» РУП «Магілёўэнерга» дапушчана ў эксплуатацыю 40 новых домаўладанняў грамадзян і 51 памяшканне юрыдычных асоб, праведзена 1125 прафілактычных гутарак з насельніцтвам па бяспечнай эксплуатацыі энергасетак, распаўсюджана 412 памятак. Па выніках праверкі 357 жылых дамоў выяўлена 400 парушэнняў тэх-нічнага стану і пажарнай бяспекі.

У Ясенскім сельсавеце, дзе зараз пражывае 799 чалавек, у ліку якіх 225 пенсіянераў і 109 непаўналетніх; сёлета выдадзена 244 даведкі, сярод якіх 106 аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 9 — займаемым жылым памяшканні, 7 — рэгістрацыі па месцы жыхарства, 10 — праве рэалізацыі прадукцыі, вырабленай у асабістай падсобнай гаспадарцы. Складзена 14 актаў аб смерці. У населеных пунктах сельсавета з’явілася 4 новыя сям’і і нарадзілася столькі ж і дзіцей.

Зямлячка Ірына Забаўская, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, 16-18 жніўня ў польскім Любліне прыняла ўдзел у штогадовым Ягелонскім кірмашы ў ліку 50 майстроў нашай рэспублікі. Вышыўкі і лялькі-абярэгі, што прадэманстравала асіпаўчанка, якая многа гадоў працуе над адраджэннем і папулярызацыяй традыцыйных беларускіх рамёстваў, выклікалі вялікую цікаўнасць гасцей свята.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыяй падчас комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з-за невыканання вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў, пешаходных пераходаў,...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика