Педагагічная канферэнцыя прайшла ў Кіраўскім раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. 21.by

Педагагічная канферэнцыя прайшла ў Кіраўскім раённым Цэнтры культуры і вольнага часу

03.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жнівеньская канферэнцыя — адно з галоўных мерапрыемстваў, дзе падводзяцца вынікі работы ўстаноў адукацыі за мінулы год, абмяркоўваюцца надзённыя праблемы, вызначаюцца прыярытэтныя накірункі работы на будучы навучальны год.
Удзел у педагагічнай канферэнцыі прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік начальніка аддзела кадравай работы і сацыяльна-эканамічнага развіцця галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Марына Быстрова.
На свята былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, настаўнікі і выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, члены райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.
На пачатку пасяджэння госці і ўдзельнікі мелі магчымасць паназіраць за паказальнымі выступленнямі юных выратавальнікаў-пажарных і інспектараў дарожнага руху, вучняў аб’яднанняў па інтарэсах турысцкага профілю і картынгістаў. Удзельніцы ўзорнай студыі стылю і моды “Жамчужына” прадаставілі ўвазе гледачоў калекцыю адзення.

Больш падрабязна чытайце ў №68 «Кіраўца» за 2019 год.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.





























 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнівеньская канферэнцыя — адно з галоўных мерапрыемстваў, дзе падводзяцца вынікі работы ўстаноў адукацыі за мінулы год, абмяркоўваюцца надзённыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика