Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму”. 21.by

Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму”

06.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

445 (Копировать)

У Беларусі не знойдзецца дома, па якім бы вогненнымі коламі не праехала Вялікая Айчынная вайна. 4 верасня ў малой зале райвыканкама адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму”. Яна пачалася з выступлення Ады Эльеўны Райчонак, старшыні гэтай раённай арганізацыі, якая паведаміла аб зробленай рабоце і расказала наступнае:

“5 год назад мяне абралі старшынёй нашай раённай арганізацыі. У той час у раёне налічвалася 32 былых вязні фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў смерці, зараз іх засталося толькі 16. З вялікай увагай прадстаўнікі раённай улады заўсёды адносяцца да старэйшага пакалення, нас кожны год запрашаюць на галоўныя дзяржаўныя святы і Дні памяці, спецыяльна для нас праводзяць цікавыя сустрэчы. Мы, былыя непаўналетнія вязні, (а ў жывых, на жаль, ужо засталіся толькі тыя, каму ў гады вайны было не больш шасці год) вельмі ўдзячны за ўвагу і клопат. На асаблівым рахунку “дзеці вайны” і ў медыцынскіх установах. У нас ёсць магчымасць бясплатна паправіць сваё здароўе ў Юрцаўскім рэабілітацыйным цэнтры і некаторых іншых медустановах краіны. Толькі, на жаль, не ўсе выкарыстоўваюць гэту паслугу. У святочныя дні вязняў наведваюць на даму прадстаўнікі райвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў і іншых устаноў раёна,  уручаюць пажылым людзям кветкі і падарункі, цікавяцца іх жыццём. Дзякуй ім за гэта. Прадстаўнікі нашай арганізацыі таксама выступаюць перад вучнямі, дзеляцца ўспамінамі,  расказваюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, відавочцамі якіх былі іх бацькі.

Са словамі падзякі за актыўны ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення да Ады Эльеўны Райчонак і ўсіх былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў смерці звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Яна паведаміла аб тым, што дзякуючы той рабоце, якую праводзіла Ада Эльеўна Райчонак па захаванні гістарычнай спадчыны, у раёне сабраны вялікі архіўны матэрыял у аснове якога — успаміны былых вязняў фашызму і жыхароў спаленых на тэрыторыі нашага раёна вёсак — сведкаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Многія ўспаміны гэтых людзей ляглі ў аснову кнігі “Дзеці вайны” і двух фільмаў з аднайменнай назвай.

На канферэнцыі таксама прагучала інфармацыя аб тым, што 80   жыхарам спаленых на тэрыторыі нашага раёна вёсак з 2015 па 2017 год была аказана грашовая дапамога ў памеры 300 еўра для кожнага. Дзякуючы плённай працы, якую правёў былы настаўнік Уладзімір Якаўлевіч Мілянцей (ён сабраў і сістэматызаваў звесткі пра ўсіх жыхароў спаленых на тэрыторыі шаркаўшчынскага раёна  вёсак) праз “Беларускі фонд міру” людзі, якія шмат пакутавалі, а  ў гады вайны страцілі амаль усіх сваіх родных, змаглі атрымаць дапамогу.

На канферэнцыі былі абраны новы старшыня і склад праўлення Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму. У яго ўвайшлі Галіна Мікалаеўна Філатава, Ада Эльеўна Райчонак, Вера Веніямінаўна Свілёнак, Юльян Юльянавіч Баговіч і Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская. Узначальваць аб’яднанне будзе старшыня раённага савета ветэранаў. На Віцебскай абласной канферэнцыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму” Шаркаўшчынскі раён прадставяць Галіна Мікалаеўна Філатава і Ада Эльеўна Райчонак.

У малую залу райвыканкама 4 верасня разам з былымі непаўналетнімі вязнямі фашызму былі запрошаны ветэраны працы, прадстаўнікі раённых аддзелаў і служб, старшыні найбольш актыўных у нашым рэгіёне грамадскіха аб’яднанняў і арганізацый. Перад пажылымі людзьмі ў гэты дзень выступілі загадчыца паліклінічнага аддзялення Шаркаўшынскай ЦРБ Наталля Свяцкая і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання  грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Надзея Мартынава. Яны пазнаёмілі прысутных з найбольш запатрабаванымі паслугамі і магчымасцямі, якія прадастаўляць у нашым раёне Шаркаўшчынская ЦРБ і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика