Мінчук пасварыўся з каханай і падпаліў яе аўто. 21.by

Мінчук пасварыўся з каханай і падпаліў яе аўто

12.09.2019 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mvd.gov.by

У ноч на 12 верасня ў міліцыю ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на праспекце Ракасоўскага, 7 гарыць салон аўтамабіля Renault, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі падпальшчыка. Гэта быў раней судзімы 61-гадовы мужчына. 

Ён патлумачыў, што пасварыўся са сваёй былой сужыцелькай і вырашыў ёй адпомсціць. Нецвярозы мужчына каменем разбіў бакавое шкло аўтамабіля і запальнічкай падпаліў сядушкі. Калі агонь ахапіў салон аўтамабіля, мінчук уцёк. Праўда, далёка уцячы не здолеў. 

Дарэчы, што канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры ў падпальшчыка склала каля 3 праміле.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў сваёй сужыцельцы.

За цяперашні падпал яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У ноч на 12 верасня ў міліцыю ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на праспекце Ракасоўскага, 7 гарыць салон аўтамабіля Renault, перадае прэс-служба ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика