У Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы школьнік. 21.by

У Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы школьнік

12.09.2019 16:35 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы школьнік
budakosh.by

У вёсцы Мікалаеўка ў Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы вучань мясцовай сярэдняй школы. Хлопец адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць на перапынку паміж трэцім і чацвёртым урокамі. Настаўнікі адразу выклікалі хуткую і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу. Па дарозе ў бальніцу школьнік памёр.

Следчыя аглядаюць месца здарэння і высвятляюць абставіны здарэння, піша budakosh.by. Па факце смерці школьніка прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Герц паведаміў, што следчыя апытваюць аднакласнікаў памерлага і супрацоўнікаў школы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
budakosh.by У вёсцы Мікалаеўка ў Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы вучань мясцовай сярэдняй школы. Хлопец адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць на перапынку...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика