В Селище после реставрации открыли обновленный памятник погибшим в годы войны землякам. 21.by

В Селище после реставрации открыли обновленный памятник погибшим в годы войны землякам

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Гераічная барацьба ўшачан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – неад’емная і гераічная старонка гісторыі нашага раёна. Работа па рамонце і добраўпарадкаванні помнікаў, абеліскаў, памятных знакаў і іншых месцаў, звязаных з увекавечаннем подзвігу народа, вядзецца пастаянна. Таму ў многім сімвалічна, што мерапрыемствы святкавання 95-гадавіны ўтварэння Ушацкага раёна пачаліся ўчора менавіта з адкрыцця чарговага абноўленага помніка. Урачысты мітынг з гэтай нагоды прайшоў у Селішчы.В Селище после реставрации открыли обновленный памятник погибшим в годы войны землякам

Абеліск у памяць аб загінуўшых земляках устаноўлены да 9 Мая 1967 года і з тых часоў капітальна не рамантаваўся. Размешчаны ён ля бойкай шашы Ушачы-Зябкі ў людным месцы – побач сельскі клуб, машынна-трактарны парк ААТ “Агра-Селішча”. Ідэя рамонту належыць старшыні Кубліцкага сельвыканкама Марыі Васільеўне Ярмош. Нагадаем, што сёлета да 75-годдзя вызвалення Беларусі новае аблічча набыў помнік на брацкай магіле воінаў і партызан у цэнтры сельсавета. Кубліцкаму сельвыканкаму было выдзелена на гэтыя мэты 15 тысяч рублёў, але значную частку сродкаў удалося зэканоміць і за іх кошт адрамантаваць і добраўпарадкаваць абеліск у Селішчы. Аб гэтым, выступаючы на мітынгу, паведаміла М.В.Ярмош. Удзельнікаў мерапрыемства таксама вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч, якая адзначыла, што новы помнік звяжа мінулае з будучыняй, павіншавала ўсіх з юбілеем раёна, разам з намеснікам старшыні райвыканкама Аленай Васільеўнай Пашковіч яны ўсклалі да падножжа абеліска вянок ад раённай улады.

Да іх далучыліся прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, мясцовай гаспадаркі, сельвыканкама, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, многія жыхары Селішча і навакольных вёсак, бо на абеліску ўвекавечаны 104 прозвішчы паўшых партызан, падпольшчыкаў і франтавікоў з усіх населеных пунктаў былога Селішчанскага сельсавета.В Селище после реставрации открыли обновленный памятник погибшим в годы войны землякам

Збор звестак аб іх быў доўгім і карпатлівым, па сельсаветах, у ваенкаматах. Гэту работу, а таксама ўрачыстае адкрыццё абеліска больш чым паўвека таму, выдатна памятае ветэран працы, былы кіраўнік калгаса “Дружба” У.А.Крывапушчанка.

– Справа нават не ў тым, што, зразумела, стараліся нікога не забыць, – расказваў падчас выступлення Уладзімір Антонавіч. – Пільна сачылі, каб у спіс не трапілі выпадковыя людзі, або тыя, хто прыслужваў захопнікам. Мы ўжо 75 год жывём пад мірным небам дзякуючы вызваліцелям. Тая страшная вайна была распачата не намі, але самыя вялікія ахвяры панёс савецкі народ. Адкрыццё новага помніка сведчыць аб тым, што памяць аб іх жыве. І яна падказвае нам – яны загінулі за тое, каб мы зараз жылі па-новаму, па-чалавечы. Мне прыкра прыгадваць, але не ўсе гэта разумеюць – хтосьці, перапіўшы, лезе ў пятлю, хтосьці тэрарызуе старэнькую маці… Хіба ж за такую будучню ваявалі і загінулі тыя, чые прозвішчы нанесены на абеліску?! Канечне не, ды такія выпадкі ў нашым грамадстве, на жаль, сустракаюцца. Але я вельмі спадзяюся, што гэта памяць захаваецца ў наступных пакаленнях і будзе прымушаць іх жыць чэсна, быць дастойнымі подзвігу продкаў.

Словы ветэрана ўсхвалявалі прысутных, заставілі задумацца моладзь. Расхваляваўся і сам выступаючы – на абеліск сярод іншых нанесены і два прозвішчы “Крывапушчанка”, і абодва маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі яго сям’і. Гэта ўвекавечана памяць двух старэйшых братоў Уладзіміра Антонавіча – партызана Браніслава, які загінуў падчас прарыву варожай блакады, і чырвонаармейца Фелікса, што не вярнуўся з фронту.

Прозвішчы на абеліску характэрныя для селішчанскай мясцовасці: Хамёнкі, Мялешкі… Але Віктар Пятровіч Мялешка з Рыбакоў у чарговы раз прыйшоў пакланіцца памяці Аляксандра Навумавіча Пугача.

– Гэта мой дзед па лініі маці, – расказвае мужчына. – Спачатку ён ваяваў у партызанскім атрадзе тут, на Ушаччыне. А калі Чырвоная Армія вызваліла наш раён, пайшоў на фронт, нават не залячыўшы толкам раненне і пакінуўшы цяжарную жонку… Загінуў дзядуля ў пачатку 1945 года пры вызваленні Прыбалтыкі. Доўгі час мы не ведалі, дзе яго магіла, пошукамі займаўся мой дзядзька. І яны ўвянчаліся поспехам, высветлілася, што дзед пахаваны на мяжы Літвы і Латвіі. У той брацкай магіле – тысячы савецкіх салдат, мясцовыя старажылы прыгадвалі вельмі жорсткія баі. І зараз проста балюча, што ў незалежных прыбалтыйскіх краінах перапісваецца гісторыя, забываюцца імёны сапраўдных вызваліцеляў, а тых, з кім яны змагаліся, гераізуюць…

В.П.Мялешка не шукае славы, таму сціпла ўмаўчаў аб сваёй ролі ў падрыхтоўцы помніка да ўрачыстасці. Канечне, асноўныя работы па ўкладцы пліткі, устаноўцы абеліска і агароджы як і ў Кублічах выканала ПУП “Ніксілбуд”. Але і нераўнадушным грамадзянам працы хапіла падчас суботнікаў па добраўпарадкаванні. Аб гэтым нам паведаміла М.В.Ярмош:

– У гэтай вёсцы заўсёды адклікаюцца на просьбы ад дапамозе. Вось і на гэты раз Віктар Пятровіч Мялешка ўдарна папрацаваў на абрэзцы сухога вецця, значную дапамогу аказалі старэйшына вёскі Галіна Мікалаеўна Літвін, а таксама Тамара Фёдараўна Хамёнак, Юрый Віктаравіч Юркевіч, Ганна Канстанцінаўна Мялешка, Віктар Цімафеевіч Собаль, Віктар Уладзіміравіч Хамёнак, Віктар Іванавіч Стукан, Надзея Мікалаеўна Кавалёва. Вялікі вам дзякуй, ад паўшых і ад жывых!

Дзмітрый Раманоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гераічная барацьба ўшачан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – неад’емная і гераічная старонка гісторыі нашага раёна. Работа па...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • шорты на резинке мужские в butik.ru
© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика