Дзень бібліятэк. Выстава, дыялог,узнагароды. 21.by

Дзень бібліятэк. Выстава, дыялог,узнагароды

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Ивьевский край

1 верасня супрацоўнікі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" прынялі ўдзел у святкаванні XXVI рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкарамі была падрыхтавана выставачная экспазіцыя "Іўеўская зямля - сузор'е народаў, рэлігій і культур", прысвечаная Году малой радзімы.

Дзень бібліятэк. Выстава, дыялог,узнагароды

Дзень бібліятэк. Выстава, дыялог,узнагароды

Дзень бібліятэк. Выстава, дыялог,узнагароды

Прадстаўнікі 4-х нацыянальных супольнасцей Іўеўшчыны - беларускай, польскай, яўрэйскай, татарскай - віталі гасцей на мовах сваіх народаў і праводзілі тэатралізаваны экскурс па раздзелах выставачнай экспазіцыі. Гаспадыняй бібліятэчнай пляцоўкі была княгіня Ева, якая распавядала гасцям пра наш горад, яго мінулае. Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі аб горадзе Іўе, фотаздымкамі, матэрыяламі аб вядомых земляках і іх кнігамі, выдавецкімі працамі бібліятэкі.
Асобным раздзелам была выдзелена літаратура аб развіцці адукацыі на Іўеўшчыне, якую прадаставіў мясцовы краязнаўца Іван Мечыслававіч Буйко. Буквары, падручнікі, сшыткі розных гадоў выдання выклікалі цікавасць не толькі дарослых, але і дзяцей.
Асаблівай увагі заслугоўвае адзін з раздзелаў экспазіцыі "Пад небам адзіным", на якім была прадстаўлена не толькі літаратура аб канфесіях, але і ўнікальныя экспанаты з музея нацыянальных культур г. Іўе.
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства былі ўзнагароджаны пераможцы традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Сярод пераможцаў і Іўеўская дзіцячая бібліятэка, якая стала трэцяй у намінацыі "За падтрымку і развіццё чытання".

Калектыў ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" ўдзячны ўсім гасцям пляцоўкі, а таксама Івану Мечыслававічу Буйко і дырэктару ДУК "Іўеўскі музей нацыянальных культур" Кацярыне Уладзіміраўне Маскалевіч за прадастаўленыя экспанаты.

Э. Казачэнка,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іўеўскай раённай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня супрацоўнікі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" прынялі ўдзел у святкаванні XXVI рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкарамі была...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика