У Гомелі на пажары ў нежылым доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны. 21.by

У Гомелі на пажары ў нежылым доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны

15.09.2019 13:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

У Гомелі на пажары ў закінутым прыватным доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, пажар адбыўся сёння ўначы, каля першай гадзіны. Узгаранне перакінулася на суседні жылы дом: агонь пашкодзіў гаспадарчую пабудову  і дах дома, маёмасць у ім. Гаспадар у момант здарэння знаходзіўся ў камандзіроўцы, гаспадыня на момант прыбыцця пажарных ужо выйшла на вуліцу і не пацярпела.

Пажар адбыўся ў прыватным сектары па вуліцы Лермантава.

Закінуты дом, прызначаны пад знос, згарэў. Падчас праліўкі і разборкі будаўнічых канструкцыяў выратавальнікі знайшлі цела мужчыны, асоба якога вызначаецца. У доме была адключаная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС У Гомелі на пажары ў закінутым прыватным доме знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, пажар адбыўся сёння ўначы, каля першай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика