Пад Мінскам футбольны фанат беспадстаўна ударыў мінака нажом у сэрца. 21.by

Пад Мінскам футбольны фанат беспадстаўна ударыў мінака нажом у сэрца

16.09.2019 14:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

22-гадовага мінчука падазраюць у нападзе з нажом. На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства, перадае прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося 1 верасня ў пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна. 18-гадовы пацярпелы разам з сябрамі гуляў на вуліцы, калі да іх падбег незнаёмец і пачаў агрэсіўна пытацца: "За каго ганяеце?". Гэтая фраза, як адзначаюць у МУС, вядомая футбольным фанатам. 

У кампаніі была дзяўчына, таму дзеля яе бяспекі хлопец з кампаніі папрасіў незнаёмца супакоіцца і "трымаць дыстанцыю". Той адбег да свайго таварыша на процілеглы бок дарогі, сілай забраў у яго нож (той не хацеў аддаваць) і ўдарыў хлопца ў раён сэрца.

Нападнік з нажом і яго таварыш паспрабавалі ўцячы з месца здарэння на таксоўцы. Але на працягу гадзіны міліцыянты затрымалі іх у сталіцы па арыенціроўцы. За гэты час хлопцы дамовіліся даць фальшывыя паказанні і схавалі нож у салоне таксоўкі.

Тым не менш, аператыўнікам удалося аднавіць карціну падзеяў і сабраць неабходныя доказы віны падазраванага.

Маладога чалавека змясцілі ў ІЧУ. Яго правяраюць на датычнасць да іншых злачынстваў. У ГУБАЗіК падкрэсліваюць, што падследны з'яўляецца футбольным фанатам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 22-гадовага мінчука падазраюць у нападзе з нажом. На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства, перадае прэс-служба МУС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика