Комитет госконтроля информирует. 21.by

Комитет госконтроля информирует

16.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добраўпарадкаванне гарадскіх пасёлкаў: планы не выконваюцца

Кіраўнік краіны даў аблвыканкамам даручэнне забяспечыць сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва на працягу пяці год добраўпарадкаванне штогод не менш двух пасёлкаў гарадскога тыпу ў кожнай вобласці. Ход рэалізацыі даручэнняў знаходзіцца на кантролі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.

Для правядзення добраўпарадкавання ў 2019 годзе вызначаны гарадскія пасёлкі Багушэўск (Сенненскі раён) і Бягомль (Докшыцкі раён), планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні якіх узгоднены з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.
Падчас вывучэння ходу выканання плана мерапрыемстваў устаноўлена, што асобныя з іх не выконваюцца, у тым ліку па прычыне неўказання ў плане канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі кожнага мерапрыемства, а таксама адсутнасці належнага кантролю за яго выкананнем.
Так, УП “Віцебскаблводаканал” не прыступіла да рамонту сетак водазабеспячэння на трох цэнтральных вуліцах, а таксама закальцоўкі водаправоднай сеткі яшчэ па дзвюх вуліцах. Як вынік, Сенненскае раённае УП ЖКГ не можа прыступіць да рамонту да-дзеных вуліц, якія знаходзяцца ў крайне нездавальняючым стане.
Не праводзілі запланаваныя работы Сенненскае раённае УП ЖКГ, філіял “Сенненскае ДРБУ №146”, асобныя суб’екты гандлю, Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі і інш.
На момант наведвання ў г. п. Бягомль быў выкананы рамонт асобных вуліц пасёлка, сетак водазабеспячэння, магазіна “Універсам”, добраўпарадкаванне некалькіх дваровых тэрыторый жылых дамоў. Завяршыліся работы па рамонце школы-інтэрната, ясляў-сада, школы, бальніцы і шэрага іншых аб’ектаў, уключаных у план. У той жа час не прыступілі да рамонту ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-3 па вул. Савецкай. З першапачатковага плана выключаны работы па рамонце вуліц Суворава і Першамайскай, капітальным рамонце шэрага дамоў, рамонце музея народнай славы і ГДК.
У мэтах забеспячэння няўхільнага выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы Камітэт вобласці прапанаваў Віцебскаму аблвыканкаму і Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва прыняць меры па дапрацоўцы планаў мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г. п. Багушэўск і г. п. Бягомль.
У часці г. п. Езярышча (Гарадоцкі раён) у 2018 годзе ў поўным аб’ёме былі выкананы работы на 20 (з 24) аб’ектах. Пры гэтым на 1.09.2019 не завершаны работы на 2 (з 4).
У часці г. п. Балбасава (Аршанскі раён) у 2018 годзе ў поўным аб’ёме былі выкананы работы на 62 (з 69) аб’ектах. На 1.09.2019 не завершаны работы на 2 (з 7) аб’ектах.
КДК Віцебскай вобласці будзе працягваць кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў Багушэўск і Бягомль, а таксама завяршэннем пачатых у 2018 годзе работ у часці г. п. Езярышча і г. п. Балбасава з прыняццем мер па забеспячэнні навядзення належнага парадку ў дадзеных гарадскіх пасёлках.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.

Добраўпарадкаванне гарадскіх пасёлкаў: планы не выконваюцца     Кіраўнік краіны даў аблвыканкамам даручэнне забяспечыць сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва на працягу пяці год добраўпарадкаванне штогод не менш двух пасёлкаў гарадскога тыпу ў кожнай вобласці. Ход рэалізацыі даручэнняў знаходзіцца на кантролі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
Для правядзення добраўпарадкавання ў 2019 годзе вызначаны гарадскія пасёлкі Багушэўск (Сенненскі раён) і Бягомль (Докшыцкі раён), планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні якіх узгоднены з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.  Падчас вывучэння ходу выканання плана мерапрыемстваў устаноўлена, што асобныя з іх не выконваюцца, у тым ліку па прычыне неўказання ў плане канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі кожнага мерапрыемства, а таксама адсутнасці належнага кантролю за яго выкананнем. Так, УП “Віцебскаблводаканал” не прыступіла да рамонту сетак водазабеспячэння на трох цэнтральных вуліцах, а таксама закальцоўкі водаправоднай сеткі яшчэ па дзвюх вуліцах. Як вынік, Сенненскае раённае УП ЖКГ не можа прыступіць да рамонту да-дзеных вуліц, якія знаходзяцца ў крайне нездавальняючым стане.  Не праводзілі запланаваныя работы Сенненскае раённае УП ЖКГ, філіял “Сенненскае ДРБУ №146”, асобныя суб’екты гандлю, Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі і інш.  На момант наведвання ў г. п. Бягомль быў выкананы рамонт асобных вуліц пасёлка, сетак водазабеспячэння, магазіна “Універсам”, добраўпарадкаванне некалькіх дваровых тэрыторый жылых дамоў. Завяршыліся работы па рамонце школы-інтэрната, ясляў-сада, школы, бальніцы і шэрага іншых аб’ектаў, уключаных у план. У той жа час не прыступілі да рамонту ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-3 па вул. Савецкай. З першапачатковага плана выключаны работы па рамонце вуліц Суворава і Першамайскай, капітальным рамонце шэрага дамоў, рамонце музея народнай славы і ГДК.  У мэтах забеспячэння няўхільнага выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы Камітэт вобласці прапанаваў Віцебскаму аблвыканкаму і Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва прыняць меры па дапрацоўцы планаў мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г. п. Багушэўск і г. п. Бягомль.  У часці г. п. Езярышча (Гарадоцкі раён) у 2018 годзе ў поўным аб’ёме былі выкананы работы на 20 (з 24) аб’ектах. Пры гэтым на 1.09.2019 не завершаны работы на 2 (з 4).  У часці г. п. Балбасава (Аршанскі раён) у 2018 годзе ў поўным аб’ёме былі выкананы работы на 62 (з 69) аб’ектах. На 1.09.2019 не завершаны работы на 2 (з 7) аб’ектах.  КДК Віцебскай вобласці будзе працягваць кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў Багушэўск і Бягомль, а таксама завяршэннем пачатых у 2018 годзе работ у часці г. п. Езярышча і г. п. Балбасава з прыняццем мер па забеспячэнні навядзення належнага парадку ў дадзеных гарадскіх пасёлках.Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добраўпарадкаванне гарадскіх пасёлкаў: планы не выконваюцца Кіраўнік краіны даў аблвыканкамам даручэнне забяспечыць сумесна з Міністэрствам архітэктуры і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика