У межах Тыдня міру. 21.by

У межах Тыдня міру

17.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У межах Тыдня міру, які пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 верасня, у раёне запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў.

Ва ўстановах адукацыі, Жыліцкім сельгаскаледжы, з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый будуць наладжаны гадзіны інфармавання, гутаркі, лекцыі, прысвечаныя дадзенай тэматыцы. Плануецца арганізацыя тэматычных выстаў-праглядаў, выстаў перыядычных выданняў, стэндаў, куткоў, прымеркаваных да Тыдня міру і Года малой радзімы.
Воіны-інтэрнацыяналісты правядуць сустрэчы са школьнікамі.
Знакавай падзеяй стане адкрыццё памятнага знака ў в.Залітобічы, які з’явіўся ўвасабленнем пачатку вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Юнакі і дзяўчаты прымуць удзел у маладзёжнай акцыі “Помнікам — наш клопат” па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання абаронцаў Айчыны, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Малышы паўдзельнічаюць у конкурсе малюнкаў на асфальце “Мір, у якім я жыву”, а таксама ў дзіцячай праграме “Усе дзеці за мір на планеце!”. Для падлеткаў наладзяць забаўляльна-гульнявую праграму “Сонечнаму міру — Да! Да! Да!”.
Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама будзе наладжана дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў, накіраваных на фарміраванне ў маладога пакалення поглядаў на мірнае вырашэнне ўзнікаючых праблем “Той, хто ідзе дарогай міратворцаў», «У імя міру на зямлі”.
Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак будзе наладжаны конкурс малюнкаў “Нам гэты мір завешчана берагчы”.
Школьнікі і навучэнцы прымуць удзел у паходах па месцах баявой і працоўнай славы Кіраўшчыны, прадэманструюць свае спартыўныя навыкі ў спартландыі “Мы — за мір!”.
Памятным мерапрыемствам стане ўшанаванне сем’яў, у якіх 21 верасня, у Дзень міру, народзіцца дзіця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах Тыдня міру, які пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 верасня, у раёне запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Ва ўстановах адукацыі, Жыліцкім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика