Двое прыяцеляў кралі ровары па Беларусі і хацелі здаваць іх напракат. 21.by

Двое прыяцеляў кралі ровары па Беларусі і хацелі здаваць іх напракат

19.09.2019 10:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mvd.gov.by

Віцебская міліцыя затрымала мінчука і жыхара Барысава, якія зараблялі крадзяжом ровараў у абласным цэнтры. Толькі ў Віцебску злодзеі скралі мінімум 6 ровараў. Падазраюць, што яны "працавалі" у Рэчыцы, Мазыры, Кобрыне і іншых гарадах.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, адзін з саўдзельнікаў па працы ездзіў па розных гарадах Беларусі і выкрадаў там ровары. Затым на машыне прыяцеля іх прывозілі і складавалі ў Барысаве. Аператыўнікі выявілі дома ў аднаго з злодзеяў 8 байкаў.

Пасля прыяцелі планавалі адкрыць велопрокат і здаваць крадзеныя ровары ў арэнду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mvd.gov.by Віцебская міліцыя затрымала мінчука і жыхара Барысава, якія зараблялі крадзяжом ровараў у абласным цэнтры. Толькі ў Віцебску злодзеі скралі мінімум 6...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика