Спрацавалі бяспечна і чыста - гродзенскія сапёры на гэтым тыдні займаліся зносам закінутага недабудаванага будынка. 21.by

Спрацавалі бяспечна і чыста - гродзенскія сапёры на гэтым тыдні займаліся зносам закінутага недабудаванага будынка

20.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні многія гараджане чулі гучныя выбухі, якія рэхам разыходзіліся па ўсім райцэнтры: гэта дзейнічалі гродзенскія сапёры, якія займаліся зносам закінутага недабудаванага будынка ля раённай бальніцы.

 

-- Такія “даўгабуды” часта аблюбоўвае дзятва для сваіх гульняў, што можа прывесці да траўматызму, таму кіраўніцтва Шчучынскага раёна выклікала нас, каб вырашыць праблему, -- гаворыць ваеннаслужачы 557-й інжынернай брыгады г. Гродна маёр Вячаслаў Вячаслававіч Будзейка. – Мы прыбылі на месца, агледзелі аб’ект і зразумелі, што разбурыць яго будзе няпроста: жалезабетонная зварная канструкцыя з’яўляецца адной з самых устойлівых да знешняга ўздзеяння.

 

На працягу трох дзён гродзенскія сапёры вялі падрыўныя работы. Праваахоўнікі, выратавальнікі і работнікі АДАІ арганізавалі ачапленне, каб на аб’ект ніхто не трапіў. Таксама побач дзяжурылі медыкі. Сапёры спрацавалі вельмі чыста і якасна: нягледзячы на магутнасць выбухаў, ніводнае шкло ў бліжэйшых дамах не было выбіта ўдарнай хваляй.  

 


 

-- Мы заклалі зарады пад усе апорныя канструкцыі і правялі дэтанацыю на бяспечнай дыстанцыі, аднак будынак паддаўся не адразу, -- працягвае Вячаслаў Вячаслававіч Будзейка. – Некаторыя канструкцыі давялося бурыць пры дапамозе “Амкадора”, каб не дапусціць шырокага раскідвання асколкаў. У выніку ўсё прайшло гладка, і на нас не паступіла ніводнай скаргі ад насельніцтва. Хутка гэтыя руіны будуць убраны, і мясцовае кіраўніцтва зможа задзейнічаць вызваленую плошчу з карысцю для горада.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні многія гараджане чулі гучныя выбухі, якія рэхам разыходзіліся па ўсім райцэнтры: гэта дзейнічалі гродзенскія сапёры, якія займаліся зносам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика