Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

20.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, якая пройдзе 22 верасня, прапануюць далучыцца жыхарам раёна. Сёлета мерапрыемства прысвечана актыўнаму развіццю пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі пад дэвізам “Ідзі з намі!”.

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай грамаце, арганізатарамі якой выступаюць Нацбанк і Мінадукацыі краіны, стартуе ў верасні. Яе першы этап пройдзе ва ўстановах адукацыі, раённы — 18 кастрычніка, абласны — 15 лістапада, заключны — 13 снежня.

Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі актыўна вядзе набор дзяцей і падлеткаў у аб’яднанні па інтарэсах, якіх ва ўстанове налічваецца дзве сотні. Усяго дадатковую адукацыю тут будуць атрымліваць 2,5 тысячы выхаванцаў. Адна з навінак гэтага навучальнага года — работа гуртка па робататэхніцы.

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый нядаўна стаў уладальнікам Дыплома пераможцы ў конкурсе “Лепшы будаўнічы прадукт года-2019”. Ім стаў рэгель цвёрдай папярэчыны кантактнай сеткі чыгуначных дарог РЦ-100″2″19,715, які прымяняюць для ўстаноўкі асвятляльных прыбораў падвескі кантактнай сеткі пастаяннага і пераменнага току на станцыях і перагонах пры новым будаўніцтве і абнаўленні ўчасткаў электрафікаваных чыгунак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, якая пройдзе 22 верасня, прапануюць далучыцца жыхарам раёна. Сёлета мерапрыемства прысвечана актыўнаму развіццю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика