У працоўных здабытках — заслуга кожнага. 21.by

У працоўных здабытках — заслуга кожнага

21.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод перадавікоў жніва-2019 шмат работнікаў ААТ “Сваткі”. І гэта заканамерна, бо большасці хлебаробаў, якія былі задзейнічаны на ўборцы збожжавых, уласцівы стараннаць і вялікае пачуццё адказнасці, адданасць зямлі-карміцельцы і справе, якой прысвяцілі сваё жыццё. Усе, пачынаючы ад радавога механізатара да кіраўніка гаспадаркі, працавалі дружна, зладжана. Адсюль — і аддача.

Успомніць ход жніва і назваць тых, хто вызначыўся, папрасіла галоўнага эканаміста таварыства Алу ТАРАСЁНАК.
— Ніколі жніво не бывае лёгкім. Не выключэнне і сёлетняе. Аднак зробленае радуе. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 1484 гектары. Намалочана 4702 тоны зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала 31,7 цэнтнера з гектара. Найбольш парадавала яравое трыцікале, кожны гектар якога даў па 33,9 цэнтнера. Пры невысокай бальнасці ворыўных зямель (23,9) гэта даволі важкія здабыткі.
— Ала Іванаўна, што, на ваш погляд, спрыяла гэтаму?
— Найперш — належная арганізацыя работ на палетках і выкананне ўсіх неабходных тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання культур, пачынаючы з правільнай падрыхтоўкі глебы, своечасовай і якаснай сяўбы,
апрацоўкі пасеваў. А настаў час убіраць збажыну — механізатары дружна вывелі ўсе сем камбайнаў на хлебную ніву. Тэхніка, якая была задзейнічана на жніве, працавала разам. Не было праблем па адвозцы збожжа, бо ўсе арганізацыйныя пытанні былі прадуманы загадзя і да драбніц. Практычна з першых дзён уборкі паміж камбайнерамі, а таксама вадзіцелямі разгарнулася сапраўднае спаборніцтва. Кожны імкнуўся працаваць з найвышэйшай аддачай. Было прыемна бачыць прозвішчы нашых работнікаў на раённай Дошцы гонару, што друкавалася ў газеце.
— Цяпер, як мне здаецца, самы час назваць вашых лідараў жніва.
— Першае месца сярод камбайнераў і ў гаспадарцы, і ў раёне заняў Пётр Скурко. На камбайне “GS-12” руплівы і адказны хлебароб намалаціў 1205 тон збожжа. Дарэчы, Пётр Іванавіч і летась быў лідарам жніва на Мядзельшчыне. Другі ў тройцы лідараў, як у раёне, так і па таварыстве, — Уладзімір Швайкоўскі. На рахунку Уладзіміра Мікалаевіча 908 тон намалочанага збожжа. А працаваў ён на камбайне
“GS-12”. Нядрэнны вынік і ў Аляксандра Кашурэнкі, які па выніках жніва заняў трэцяе месца па гаспадарцы. Пастараўся і малады камбайнер Іван Багуцкі, які на “Доне-1500Б” намалаціў 517 тон збожжа. Шчыра парадаваліся за хлопца, калі даведаліся, што ён заняў другое месца ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў. Прыемна ўсведамляць, што і нашы камбайнеры ўнеслі важкі ўклад у каравай сінявокай Мядзельшчыны.
— Давайце ўзгадаем і лепшых вадзіцеляў таварыства.
— З ліку вадзіцеляў, якія былі заняты на адвозцы збожжа, хачу назваць Міхаіла Шчуцкага. На машыне “МАЗ-555102” ён перавёз з поля на склад 1028 тон зерня. Прыемна, што гэта другі паказчык у азёрным краі. Дарэчы, вызначыўся Міхаіл Міхайлавіч і летась, стаўшы пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў. Стараўся і Аляксандр Сіськевіч. А перавозіў збожжа Аляксандр Аляксандравіч на трактары “МТЗ-3522” з прычэпам “ПСТ-18”. І, як нядаўна даведаліся, заняў другое месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, чаму мы ўсе шчыра рады.
— Ала Іванаўна, наколькі ведаю, і вашы звенні па дапрацоўцы збожжа таксама ў ліку лідараў.
— У нас два звяны займаліся дапрацоўкай зерня. Адно з іх — пад кіраўніцтвам Віктара Стальмачонка. У складзе звяна працавалі таксама Павел Шадыра, Аляксандр Грузд, Аляксандр Губскі. А сушылі збожжа яны на сушылцы “СКУ-10”. Менавіта іх звяно і стала пераможцам раённага спаборніцтва ў гэтым відзе работ. На другой прыступцы па дапрацоўцы збожжа новага ўраджаю на Мядзельшчыне яшчэ адно наша звяно пад кіраўніцтвам Віталія Ганчарова. У складзе яго на сушылцы “ЗСК-40Ш” працавалі яшчэ Андрэй Місуна, Аляксандр Талайка, Мікалай Шчуцкі. Дарэчы, наша таварыства выканала і дзяржзаказ па продажы збожжа. Гэта стала магчымым у тым ліку і дзякуючы звенням, якія старанна дапрацоўвалі
зерне, прывезенае з поля.
— Услед за камбайнамі і салома ўбіралася з палеткаў…
— Так. На прасаванні саломы ў рулоны працавалі Ігар Аўрэйцавіч, Юрый Стрэж, Пётр Сторублёў, Мікалай Тайбічакаў і іншыя. Усе яны таксама руплівыя механізатары.
— Безумоўна, асноўная нагрузка падчас жніва кладзецца на плечы камбайнераў, вадзіцеляў, на звенні па дапрацоўцы збожжа. Але, як мне здаецца, важная роля ў гэтай адказнай справе і спецыялістаў таварыства.
— Згодна. З ранняй вясны да позняй восені на палетках каля тэхнікі можна ўбачыць галоўнага агранома Тамару Мінчук. Гэта наш тэхнолаг, высакакласны, вопытны спецыяліст. Тамара Уладзіміраўна кантралюе ўвесь вытворчы працэс. І, найперш, — выкананне тэхналагічных патрабаванняў, якасць работ. Чалавек адказны, патрабавальны да сябе і іншых, браку ніколі не дапусціць. Толькі добрае магу сказаць пра галоўнага інжынера Уладзіміра Кайко. У тым, што падчас жніва не было вялікіх прастояў тэхнікі, усе няспраўнасці ў рабоце агрэгатаў ухіляліся аператыўна, вялікая заслуга Уладзіміра Мечыслававіча. Шмат клопатаў і ў загадчыцы складамі Людмілы Касцевіч, якая дасканала ведае ўскладзеныя абавязкі, умее арганізаць людзей на паспяховае выкананне пастаўленых задач. Не магу не сказаць і пра дырэктара таварыства Мікалая Вараб’я. Я пераканана, што, каб не яго арганізатарскі талент, уменне падысці да кожнага работніка, такіх высокіх вынікаў мы б не мелі. Добра ведаю, як Мікалай Васільевіч душой перажывае за вытворчасць, за калектыў, які ўзначальвае. У адказныя перыяды сельскагаспадарчай кампаніі наш кіраўнік па некалькі разоў на дзень наведваецца на палеткі, дзе вядуцца работы, гутарыць з падначаленымі, стараецца падтрымаць, падзякаваць за працу. Адчуваючы ўвагу і клопат да сябе з боку дырэктара таварыства, людзі імкнуцца адплаціць яму тым жа. І, найперш, сваёй добрасумленнай і руплівай працай.

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод перадавікоў жніва-2019 шмат работнікаў ААТ “Сваткі”. І гэта заканамерна, бо большасці хлебаробаў, якія былі задзейнічаны на ўборцы збожжавых, уласцівы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика