Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

24.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікамі АДАІ зарэгістравана 4 ДТЗ, папярэджана 88 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 4 пешаходы і веласіпедысты, 2 “бяспраўнікі”, столькі ж парушальнікаў правілаў абгону і 1 — чыгуначнага пераезду, 5 аўтамабілістаў, што перавозілі дзяцей без выкарыстання ўтрымліваючых прылад.

Увага! Калі на дарозе з’явіўся ўдзельнік руху, які знаходзіцца ў стане алкагольнага  ап’янення або стварае сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення здарэння, неадкладна тэлефануйце па нумары 102: гэтым вы прадухіліце ДТЗ.

Супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы раскрыта злачынства; да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 5 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — што здзейснілі дробнае хуліганства, 3 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

Як паведамілі ў РАНС, у ноч на 16 верасня на пажары гаспадарчай пабудовы па вул. Сацыялістычнай выратаваны  39-гадовы грамадзянін. 22 чысла на тэрыторыі ахоўваемай стаянкі ў аг. Каменічы агнём знішчаны пагрузчык.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі АДАІ зарэгістравана 4 ДТЗ, папярэджана 88 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 4 пешаходы і веласіпедысты, 2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика