Віцебшчына вылучыла сваіх кандыдатаў у Савет Рэспублікі. 21.by

Віцебшчына вылучыла сваіх кандыдатаў у Савет Рэспублікі

07.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебшчына вылучыла сваіх кандыдатаў у Савет Рэспублікі
У Віцебскай вобласці завяршылася вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

З васьмі кандыдатаў трое з’яўляюцца дзеючымі членамі Савета Рэспублікі. Так, на другі тэрмін вылучана ад абласнога цэнтра дырэктар тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Алена Панцюхова; Лёзненскі, Гарадоцкі, Віцебскі і Шумілінскі раёны прапанавалі кандыдатуру рэктара Віцебскага медуніверсітэта Анатоля Шчаснага; Аршанскі і Дубровенскі раёны падтрымалі начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрыя Дзеркача.
Таксама ў верхнюю палату парламента прапанавалі кандыдатуры: старшыні Наваполацкага гарвыканкама  Дзмітрыя Дзямідава – ад горада Наваполацка і Расонскага раёна; начальніка галоўнага  ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірыну Ляўковіч – ад Бешанковіцкага, Сенненскага, Чашніцкага і Талачынскага раёнаў; начальніка рэгіянальнай дырэкцыі ААТ “Белаграпрамбанк” Алега Жынгеля – ад Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў; генеральнага дырэктара “Віцебскаблдарбуда” Уладзіміра Мацвеева – ад Браслаўскага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркоўшчынскага раёнаў; дырэктара Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта Таццяну Палушкіну – ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў.
Да 13 кастрычніка пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме. Выбары членаў Савета Рэспублікі адбудуцца па ўсёй краіне 7 лістапада на сумесных пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебшчына вылучыла сваіх кандыдатаў у Савет Рэспублікі У Віцебскай вобласці завяршылася вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика