Директор Ореховской школы Лариса Булавка: «Школа – моё всё!». 21.by

Директор Ореховской школы Лариса Булавка: «Школа – моё всё!»

08.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здольны арганізатар, таленавіты настаўнік, псіхолаг, а ў сучасных умовах яшчэ і моцны гаспадарнік – партрэт выдатнага дырэктара школы. Усімі гэтымі якасцямі спаўна валодае Ларыса Аляксандраўна Булаўка. І па тым, як яна расказвае пра сваю ўстанову, пра поспехі яе вучняў і настаўнікаў, бачна, што чалавек “гарыць” на рабоце, жыве ёй.

Ураджэнка Чарнічонак скончыла школу ў Арэхаўне і ў марах аб педагагічнай дзейнасці вагалася хіба толькі ў прадмеце, які хоча выкладаць, паколькі любіла многія. Спачатку ў Полацкім педвучылішчы атрымала спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў, а пазней завочна ў БДУ асвоіла гісторыю і грамадазнаўства. Дарэчы, не ўсё на гэтым шляху было так бязвоблачна. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у пацярпелых раёнах Гомельшчыны назіраўся моцны дэфіцыт педагагічных кадраў. І сярод добраахвотнікаў, студэнтаў старэйшых курсаў у студзені 1987 года там аказалася і Л.А.Булаўка – падчас паўгадавой практыкі ў Ламышскай школе Хойніцкага раёна яна выкладала ў пачатковых класах, а таксама “новыя” для сябе беларускую мову і літаратуру, біялогію, нямецкую мову. Цяжкасці не пужалі, таму пасля заканчэння ВНУ збіралася пераразмеркавацца і працягнуць працоўную дзейнасць менавіта на Гомельшчыне, але змяніць рашэнне прымусіла знаёмства з будучым мужам, таксама ўраджэнцам Ушацкага раёна.

На працягу 10 гадоў Ларыса Аляксандраўна працавала на розных пасадах у Сарочынскай школе, з адкрыццём у 1998-м новай у Арэхаўне пачала выкладаць тут гісторыю, паралельна выконвала абавязкі сацыяльнага педагога. І вось ужо шосты год, як кіруе ўстановай. “Шчыра кажучы, не думала, што маю неабходную дырэктару строгасць, – прызнаецца жанчына. – Аднак зараз разумею: школа – гэта маё ўсё!”

Знаходзячыся на рабоце, многія шукаюць прычыны, каб раней пайсці дамоў. Яна ж, наадварот, шукае нагоду затрымацца. І, дарэчы, праблем з гэтым не ўзнікае. У кабінет да Л.А.Булаўкі ўсе звычайна прыходзяць не на “разбор палётаў”, а як да памочніка, абаронцы. Прычым не толькі дзеці і настаўнікі, а і бацькі, з якімі Ларыса Аляксандраўна заўсёды знаходзіць агульную мову.

– А яшчэ мне вельмі пашчасціла з калектывам, – кажа дырэктар. – Мы сталі сапраўднай сям’ёй, дзе ніхто не падвядзе. Прычым, гэта датычыцца не толькі педагогаў, а і тэхперсаналу. Нікому не трэба “тыкаць пальцам”, многія самі ініцыіруюць правядзенне розных карысных спраў.

Перамогі на розных конкурсах сталі для работнікаў навучальнай установы звыклай з’явай. У невялікай сельскай школе няма нічога, каб было не на ўзроўні рэспубліканскіх стандартаў: якасць адукацыі, інавацыйная дзейнасць, аказанне платных паслуг, захаванне санітарных норм і правілаў – ва ўсім арэхаўцы нацэлены на поспех.

– Зносіны з дзецьмі – сапраўдная аддушына для мяне, з імі адчуваю сябе маладзейшай, – прызнаецца Л.А.Булаўка, якая працягвае выкладаць гісторыю. – Калі чую ад школьнікаў “Дзякуй за ўрок!”, даведваюся, што былыя выхаванцы добра ўладкаваліся, па маім прыкладзе абралі гістарычную спецыяльнасць, пераконваюся: жыву недарэмна!

Актыўная жыццёвая пазіцыя дэпутата раённага Савета дэпутатаў дазваляе Ларысе Аляксандраўне заўсёды “быць у кантакце” з землякамі, яна імкнецца дапамагаць вяскоўцам у вырашэнні надзённых праблем.

Нямала ўзнагарод мае Л.А.Булаўка ў скарбонцы прафесійных дасягненняў. Адна з апошніх – перамога ў конкурсе сярод кіраўнікоў устаноў адукацыі Ушацкага раёна.

– Стаўшы дырэктарам, я паставіла перад сабой мэту: стварыць школу, у якой было б цікава дзецям, камфортна бацькам і хацелася б творча працаваць настаўнікам. Каб усіх разам аб’ядноўвала пачуццё гонару за сваю ўстанову, – зазначае Ларыса Аляксандраўна. – Спадзяюся, гэта ў нашага калектыву атрымалася.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здольны арганізатар, таленавіты настаўнік, псіхолаг, а ў сучасных умовах яшчэ і моцны гаспадарнік – партрэт выдатнага дырэктара школы. Усімі гэтымі якасцямі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика