На выхадныя чакаюцца змены ў надвор’і. 21.by

На выхадныя чакаюцца змены ў надвор’і

10.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пахмурнае надвор’е з дажджамі, ветрам і месцамі з туманам затрымаецца на тэрыторыі раёна да канца тыдня. На выхадныя сіноптыкі абяцаюць меншую воблачнасць і пацяпленне да 17 градусаў.

Сёння, 10 кастрычніка, будзе панаваць суцэльная воблачнасць з дажджамі на працягу дня. Вецер — заходні — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень — +10…+11 °С, ноччу — 8…9 градусаў цяпла.


У пятніцу, 11 кастрычніка, характар надвор’я не зменіцца: пахмурна і з ападкамі. Чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру да 7 — 9 м/с, парывы — да 14.

Субота стане не такім дажджлівым днём (ападкі чакаюцца толькі ў першай палове дня), але пахмурным,  ветраным (8 — 10 м/с, з парывамі да 14) і больш цёплым: паветра ўдзень прагрэецца да +13…+16 °С, уначы — +12…+13 °С.

У нядзелю — пахмурна, але без дажджу. Паўднёва-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Удзень — 15…17 градусаў са знакам “+”, ноччу — +11…+12 °С.

Панядзелак, 14 кастрычніка, прагназуецца яшчэ больш сонечным і цёплым днём: +17…+20 °С, ноччу — 10…11 градусаў з плюсам. Ападкаў не чакаецца. Магчымы невялікі ранішні туман. Вецер свайго напрамку не зменіць і складзе не больш за 3 — 5 м/с.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пахмурнае надвор’е з дажджамі, ветрам і месцамі з туманам затрымаецца на тэрыторыі раёна да канца тыдня. На выхадныя сіноптыкі абяцаюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика