Уникальная фотовыставка показывает Мирский замок с редких исторических ракурсов. 21.by

Уникальная фотовыставка показывает Мирский замок с редких исторических ракурсов

12.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны беларус добра ведае, як выглядае сучасны Мірскі замак. Выстава, якая нядаўна адкрылася ў музеі, дазваляе ўбачыць, які выгляд мела жамчужына Беларусі пяцьдзясят, сто і нават дзвесце гадоў назад. “Замак у часе” – гэта ўнікальная магчымасць не толькі акунуцца ў мінулае, але і самому прыняць удзел у незвычайнай фотавыставе.


Від на будынак замка князёў Святаполк-Мірскіх, 1949 год

Як расказвае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела ўліку і захоўвання фондаў музея Дзмітрый Андрэеў, ідэя паказаць Мірскі замак скрозь стагоддзі з’явілася даўно, а сваю працу выстава пачала ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў замку ў сярэдзіне верасня.

– Мы хацелі, каб пры дапамозе здымкаў розных часоў, якія мы набывалі ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Літоўскага гістарычнага дзяржархіва і іншых устаноў культуры і адукацыі, паказаць, як выглядаў Мірскі замак раней, – расказвае Дзмітрый Андрэеў. – Цікава, што на выставе можна ўбачыць самую першую мастацкую выяву, якая належыць польскаму мастаку Кануту Русецкаму. Яна датуецца 1844 годам.

Дарэчы, стаць удзельнікам фотавыставы “Замак у часе” можа кожны жадаючы, у каго захаваліся здымкі 1950-1990-х гадоў. Для гэтага неабходна падзяліцца архіўным фота ў любой сацыяльнай сетцы і дадаць хэштег #замакучасе. Лепшыя з фатаграфій будуць прадэманстраваны наведвальнікам музея на экране ў Інфармацыйнай зале Паўночнага корпуса – там, дзе і месціцца фотавыстава.

Убачыць на свае вочы Мір скрозь стагоддзі можна да васямнаццатага кастрычніка. Уваход вольны.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота з архіва ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны беларус добра ведае, як выглядае сучасны Мірскі замак. Выстава, якая нядаўна адкрылася ў музеі, дазваляе ўбачыць, які выгляд мела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика