Знакомьтесь: Ольга Карпинчик. 21.by

Знакомьтесь: Ольга Карпинчик

18.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Знаёмцеся:

начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Вольга Карпінчык

Нарадзілася 25 лютага 1986 года ў г. Армавір Краснадарскага краю, а затым сям’я пераехала ў Асіповічы. З 1992 па 2003 г. вучылася ў СШ № 3, пасля заканчэння якой паступіла ў Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж.

Першым рабочым месцам Вольгі стаў аддзел адукацыі, дзе на працягу пяці гадоў працавала бухгалтарам. З 2013 па 2018 год рабіла спецыялістам па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Паралельна паступіла на факультэт бухуліку Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, якую скончыла ў 2017 г.

З красавіка 2018 г. у Асіповіцкім філіяле ААТ “Магілёўсаюздрук”. Спачатку — аператар ЭВМ, потым — арганізатар рознічнага гандлю. З сёлетняга чэрвеня выконвала абавязкі начальніка, у канцы жніўня зацверджана на пасадзе.

Плануе прыкладаць максімум намаганняў, каб гандлёвыя аб’екты былі канкурэнтаздольнымі і прывабнымі для пакупнікоў, маглі прапанаваць менавіта той тавар, які неабходны асіпаўчанам. Не забываючыся, натуральна, пра асартымент друкаванай прадукцыі.

Яе муж Уладзімір працуе на заводзе аўтаагрэгатаў, 2 сыны вучацца ў СШ № 4. Любімы занятак — рыбалка, на якую Карпінчыкі выязджаюць усёй сям’ёй, а таксама адпачынак на прыродзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмцеся: начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Вольга Карпінчык Нарадзілася 25 лютага 1986 года ў г. Армавір Краснадарскага краю, а затым сям’я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика