25 кастрычніка ўсіх запрашаюць XІІІ Карэліцкія краязнаўчыя чытанні. 21.by

25 кастрычніка ўсіх запрашаюць XІІІ Карэліцкія краязнаўчыя чытанні

19.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



25 кастрычніка Карэліцкая раённая бібліятэка запрашае на навукова-практычную канферэнцыю “XІІІ Карэліцкія краязнаўчыя чытанні”.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вольга Папко, сябра ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Святлана Кошур, навуковы супрацоўнік замкавага комплексу “Мір” Юлія Бязносік, загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” Юлія Баярэнка, дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Лілія Арцюх.

На канферэнцыі будуць адкрыты новыя старонкі гісторыі Карэліцкага краю, а таксама яго знакамітых ураджэнцаў.

Пачатак у 10.30.

 ДАКЛАДЫ

 

  1. Лакіза Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск), Мядзведзеў Кірыл Аляксандравіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск).

Тэма даклада: «З гісторыі археалагічнага даследавання Карэліцкага краю».

2. Папко Вольга Мікалаеўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Тэма даклада: «Павел Баляслаў Падчашынскі (1822–1876) і вывучэнне Мірскага замку».

 

3. Сергачоў Сяргей Аляксеевіч, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, доктар архітэктуры, прафесар (Мінск).

Тэма даклада: «Петрапаўлаўская царква ў Карэлічах: з гісторыі будаўніцтва»

 

  1. Еловичева Ядвига Казимировна, профессор Белорусского государственного университета, доктор географических наук, профессор (г. Минск).

Тема доклада: «Геологические разрезы как природное наследие Кореличского края».

 

5. Доўнар Аляксандр Барысавіч, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук (г. Мінск).

Тэма даклада: «Карэлічы пачатку XVII ст. па дакументах Галоўнага архіва старажытных актаў»

 

  1. Русаў Пётр Аляксандравіч, краязнавец (Мінск).

Тэма даклада: «Тры віда кафлі з фондаў замкавага комплекса «Мір» і Карэліцкага раённага краязнаўчага музея «Зямля і людзі».

 

  1. Сурскі Ягор Дзмітрыевіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск).

Тэма даклада: «Інвентар Мірскага графства 1671 г.»

 

  1. Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных запытаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Антрапанімія і генеалогія ўніяцкага насельніцтва Карэліччыны ў 1763 г.»

 

  1. Яраш Аляксандр Вячаслававіч, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (Нясвіж).

Тэма даклада: «Да пытання аб функцыянаванні Карэліцкага гарнізону прыватных войскаў роду Радзівілаў у XVIII ст.»

 

  1. Мядзведзеў Кірыл Аляксандравіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск).

Тэма даклада: «Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё мяшчан Карэліч у XVIII ст.»

 

 

  1. Восович Сергей Михайлович, доцент Брестского государственного технического университета, кандидат исторических наук, доцент (Брест).

Тема доклада: «Проведение внебогослужебных бесед в Мире в первой половине в 1870-х гг.»

 

  1. Даўгач Таццяна Валянцінаўна, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск).

Тэма даклада: «Карэліцкі край пасля адмены прыгоннага права: дзейнасць органаў сялянскага кіравання».

 

  1. Гарбачова Вольга Васільеўна, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск).

Тэма даклада: «Эпісталярная спадчына Ігнація Дамейкі са збораў Музея літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве (80-я гг. ХІХ ст.)»

 

  1. Вавренюк Ирина Ильинична, преподаватель Брестского государственного музыкального колледжа имени Р. Ширмы (Брест).

Тема доклада: «Евреи в жизни Кореличей (1921–1939 гг.)»

 

  1. Чернявский Илья Валерьевич, аспирант исторического факультета Белорусского государственного университета (г. Минск).

Тема доклада: «Партизанский отряд Золотова: формирование и личный состав (1942 г.)»

 

  1. Кошур Святлана Андрэеўна, сябра Гродзенскага абласнога аб’яднання ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (г.п. Карэлічы).

Тэма даклада «Ураджэнец Карэліччыны: Алесь Вільчыцкі – рэдактар газеты «Беларуская справа».

 

  1. Безносик Юлия Сергеевна, научный сотрудник музея «Замковый комплекс «Мир» (г.п. Мир).

Тема доклада: «Сельскохозяйственная жизнь Кореличского района в 50–60-гг. XX в. на страницах газет».

 

  1. Баранова Алла Саввична, доцент Минского государственного лингвистического университета, кандидат педагогических наук, доцент (г. Минск).

Тема доклада: «Просвещение в Кореличском крае: история и современность».

 

  1. Шаладонаў Ігар Міхайлавіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдыт філалагічных навук (г. Мінск).

Тэма даклада: «Народная мудрасць жыцця ў аповесцях Я. Брыля».

 

  1. Баярэнка Юлія Аляксандраўна, загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў”.

Тэма даклада: “Традыцыйны строй Карэліччыны”.

 

  1. Арцюх Лілія Канстанцінаўна, дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Тэма даклада: Краязнаўчы праект “Замак у аб’ектыве”

 
Теги: Брест, Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 кастрычніка Карэліцкая раённая бібліятэка запрашае на навукова-практычную канферэнцыю “XІІІ Карэліцкія краязнаўчыя чытанні”. У рабоце канферэнцыі прымуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика