Чым багатая — тым і радая. 21.by

Чым багатая — тым і радая

20.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для Галіны Калеевай, што нарадзілася на Магілёўшчыне ў в. Дунаёк, Гарадоччына 36 год таму стала другой радзімай. Разышоўшыся з першым мужам, разам з двума дзецьмі яна пераехала да свякрухі сястры ў в. Беразнякі. Тут наша гераіня ўладкавалася даяркай у калгас ім. Крупскай. На новым месцы жанчына сустрэла свайго будучага мужа, пасля нарадзіла сына. Некалькі гадоў маладая сям’я жыла ў кватэры, потым пераехалі ў дом, у якім і сёння гаспадарыць Галіна Уладзіміраўна.

№81 пол 4 год малой родины

Быў час, калі Калеевы трымалі вялікую гаспадарку: па тры каровы, каля дваццаці авечак, некалькі свінаматак.

Чатыры гады назад мужа Галіны Уладзіміраўны не стала, аднак, нягледзячы на гэта, жанчына не страціла прагу да жыцця. Ды і дзеці заўжды імкнуцца дапамагчы, стараюцца прыязджаць часцей. Летам у госці да бабулі едуць унукі. Галіна Уладзіміраўна навучылася рабіць мужчынскую працу, яна з лёгкасцю спраўляецца з мотаблокам, мотакасой.

Субяседніца прызнаецца, што прывыкла падтрымліваць парадак на падворку з дзяцінства, бо яе бацька лічыў, што парадак у доме — адзнака добрай гаспадыні, у той час як чысціня вакол хаты — прыкмета годнага гаспадара. Гэты бацькоўскі запавет засвоіла і пранесла праз усё жыццё наша гераіня, якая падтрымлівае парадак і ў доме, і навокал яго.

- Самы «выдатны час» — гэта, безумоўна, вясна, калі расцвітаюць кветкі, — тлумачыць жанчына. — Вельмі прыгожа, калі побач са звыклымі для нас півонямі ці нарцысамі знаходзяцца нейкія экзатычныя кветкі. У мяне, напрыклад, растуць мускары — невялікія сінія кветачкі, яны прыгожа глядзяцца побач з чырвонымі, жоўтымі і ружовымі, так бы мовіць, ствараюць кантраст. Таксама мне падабаюцца рабчык імператарскі, лілеі, калы.

Галіна Уладзіміраўна вырошчвае 32 ружы, сярод якіх і паркавыя, і павойныя, і чайна-гібрыдныя, і кустовыя. Як вядома, ружы даволі капрызныя ў плане дагляду, таму на зіму гаспадыня хавае іх у цяпло, для гэтых мэт у яе ёсць спецыяльна адведзеная шклярніца. Здзіўляе і колькасць цюльпанаў на гародзе жанчыны. Іх тут больш за дзве тысячы, і гэта толькі тыя, што цвітуць адначасова! Напрыклад, у гэтым годзе па падліках гаспадыні, цвіло каля 700 позніх цюльпанаў і больш за 1500 — ранніх. Напачатку дзеці былі супраць такой вялікай колькасці кветак, бо даглядаць за імі — нялёгкая і вельмі карпатлівая справа, аднак, убачыўшы, што маці гэты працэс прыносіць радасць, змірыліся. Натуральна, што вясной, калі ўсе кветкі зацвітаюць, сад Галіны Уладзіміраўны робіцца сапраўды казачным.

Галіна Уладзіміраўна прызнаецца, што сур’ёзна займацца ўпрыгожваннем свайго падворка пачала, калі выйшла на пенсію. Доўгі час яна набывала часопісы з апісаннем цікавых вырабаў для дызайну тэрыторыі. Потым ёй захацелася некаторыя ідэі самой увасобіць у жыццё. Галіна Калеева адзначае, што рэдка калі можна зрабіць нешта па гатовай інструкцыі, бо выкарыстоўваць даводзіцца тыя матэрыялы, што знаходзяцца пад рукой. Таму і атрымліваецца, што ў кожны выраб жанчына ўкладае ўласную фантазію і кавалачак душы.

- Часта бывае, што знаходжу якую-небудзь цікавую ідэю, натхняюся ёй, але раблю нешта прынцыпова адметнае, сваё. Госці часта прывозяць мне пластыкавыя бутэлькі і іншыя рэчы, з якіх я з часам зраблю нешта незвычайнае, — усміхаецца субяседніца.

Гаспадыня расказвае, што працы хапае круглы год: вясной трэба распрацоўваць градкі і абнаўляць вырабы, якія выгараюць на сонцы, летам — сачыць за агародам, восенню надыходзіць час збіраць ураджай, а зімой жанчына майструе вырабы, якія будуць упрыгожваць падворак.

- Я вельмі люблю сустракаць гасцей. Дзеці, унукі, родзічы і сябры — усіх заўжды рада бачыць. Пляменнікі мяне называюць «залатая цёця». У нас усё па-простаму, чым багаты — тым і рады, як кажуць. Я і дачку сваю так вучыла, калі ў хаце госць, то яго абавязкова трэба добра сустрэць, — падводзіць выснову Галіна Уладзіміраўна.

Юлія РУДЗЯКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для Галіны Калеевай, што нарадзілася на Магілёўшчыне ў в. Дунаёк, Гарадоччына 36 год таму стала другой радзімай. Разышоўшыся з першым мужам, разам з двума...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика