А. Лукашэнка: “Настаў час канкрэтных вынікаў”

23.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. На сустрэчу з беларускім лідарам былі запрошаны слухачы, студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі ВНУ, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Размова з кіраўніком дзяржавы ў форме адкрытага дыялогу працягвалася амаль чатыры гадзіны, а трансляцыя мерапрыемства вялася і ў іншыя аўдыторыі ВНУ.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за гэты час ніколькі не стаміўся і гатовы часцей сустракац­ца з моладдзю. «Гэта энергія і наша размова – гэта для мяне вельмі важна. Шчыра кажучы, я нават не стаміўся. Мне было цікава размаўляць з нашымі маладымі людзьмі, – сказаў Прэзідэнт. – Я раз у два месяцы дакладна буду ў студэн­таў, у аўдыторыях. Як ні кажы, моладзь – будучыня, але студэнты – гэта аснова любой дзяржавы, яны будуць вызначаць яе аблічча».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што настаў час актыўна ўключаць моладзь у палітычнае жыццё краіны. Глава дзяржавы падкрэсліў, што курс дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі нязменны: у краіне дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых дасягненняў мінулага. «Амаль трэць нашых грамадзян – каля 3 млн чалавек – нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – І настаў час актыўна ўключаць гэтых маладых людзей у палітычнае жыццё краіны. Фарміраваць дзяржаўнае мысленне ў тых, хто ідзе за імі. Выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі. Дыя­лог, у якім вопыт і інавацыі, муд­расць і рашучасць, асцярож­насць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе».
Галоўная роля ў гэтым працэсе адводзіцца ў тым ліку выклад­чыкам акадэміі. Іх задача – не толькі перадаць свае глыбокія веды, але і падрыхтаваць дастойную змену. «Ведаю, многія выпускнікі аспірантуры і дак­тарантуры паспяхова абаранілі дысертацыі і ўжо выкладаюць разам са сваімі настаўнікамі», – адзначыў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што ў акадэміі вядзецца падрыхтоўка і на базе агульнай сярэдняй адукацыі з апорай на эканоміку, права і сучасныя інфармацыйныя тэх­налогіі. Хоць раней гучалі прапановы адмовіцца ад набору выпускнікоў пасля школы, але Прэзідэнт настаяў на тым, каб захаваць такі від навучання. «І няхай набор студэнцкай моладзі невялікі, але гэтай так званай залатой сотні давядзец­ца ў будучым фарміраваць кіраўніцкі склад краіны», – заўважыў кіраўнік дзяржавы. «А далей паглядзім, можа, і не трэба, – дадаў ён. – Можа, будзе іншая форма (навучання. – Заўвага БелТА) да моманту будаўніцтва новай акадэміі».
Прэзідэнт звярнуў увагу, што пытанне размеркавання выпускнікоў, як і далейшы іх кар’ерны рух, акадэмія павінна трымаць на кантролі. «І ў гэтым пытанні ёй трэба актыўна ўзае­мадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі, перш за ўсё з Адміністрацыяй Прэзідэнта, таму што закладваць трывалую аснову для стратэгічнага развіцця краіны на 20-30 гадоў наперад давядзецца маладым і энергіч­ным, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Арыфметыка простая: каб адшліфаваць палітычна і сацыяльна сталага кіраўніка да 40 гадоў, яго прафесійнае развіццё павінна стартаваць як мінімум са студэнцтва, яшчэ ў пачат­ку працоўнага шляху».
«Але кожны, хто сёння марыць аб палітычнай кар’еры, павінен разумець, што шлях кіраўніка не такі просты, гэта цяжкая і напружаная праца. Толь­кі той, хто выстаіць выпрабаванні дзяржаўнай уладай і часам, захаваўшы гонар мун­дзіра, зможа выйсці на высокі ўзровень прыняцця адказных і лёсавызначальных рашэнняў, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – А заваёўваць давер можна толькі канкрэтнымі вынікамі. Менавіта такія крытэрыі ў аснове дзяржаўнай кадравай палітыкі. Яны ўніверсальныя і адпавядаюць духу часу».
Паводле слоў Прэзідэнта, яму часта даводзіцца чуць аб імкнен­ні чыноўнікаў выканаць пэўную задачу, але пры гэтым не заўсёды дасягаецца эфектыўны вынік. «Настаў час кан­крэтных вынікаў. А як вы рабілі або наогул нічога не рабілі – гэта вашы праблемы, – заўважыў ён. – Час выстаўляе строгія патрабаванні да кіраван­ня і кіраўніцкіх кадраў».
Аляксандр Лукашэнка канста­таваў значнае амаладжэн­не кадравага складу дзяржаўных органаў, звярнуўшы ўвагу, Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. На сустрэчу з беларускім лідарам былі запрошаны слухачы, студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі ВНУ, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Аляксандр Лукашэнка канста­таваў значнае амаладжэн­не кадравага складу дзяржаўных органаў, звярнуўшы ўвагу, што ў гэтым працэсе важна ўліч­ваць не толькі ўзрост, але адбіраць спецыялістаў высокай ­кваліфікацыі.

«Рост нацыянальнай эканомікі, узровень дабрабыту грамадзян і пазіцыя краі­ны на міжнароднай арэне шмат у чым вызначаюць вынікі работы нас, упраўленцаў, цяперашніх і будучых. Ад іх умення стратэгіч­на думаць, папярэджваць або своечасова вырашаць праблемы таксама залежаць стабільнасць і згода нашага грамадства, – падкрэсліў Прэзідэнт. – На прыкладзе асобных краін сён­ня мы бачым, што ўжо не толькі прыродныя багацці або фінансавыя капіталы з’яўляюцца крыніцай канкурэнтных пераваг. Галоўнай умовай імклівага развіцця дзяржаў з’яўляюцца спецыя­лісты, прафесіяналы высокага ўзроўню».
Удзельнікі сустрэчы так­сама па просьбе журналіс­таў падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Студэнтка трэцяга курса Валерыя Гукава адзначыла, што дыялог быў вельмі душэўны: «Вельмі прыемна, што настолькі чыстыя эмоцыі застаюцца пасля ўсяго. Няма нейкага афіцыйна-дзелавога стылю, такога строгага. Вельмі сяброўская размова была, прыемныя ўражанні. Хацелася б часцей сустракацца з кіраўніком дзяржавы».
На думку студэнткі, самым значным адказам былі словы Прэзідэнта пра будучыню Беларусі ў перспек­тыве 10-20 гадоў: «Я пачула для сябе важныя рэчы. І дзякуючы такім рэчам, такім адказам на пытанне хочацца рухацца далей. І хочацца ўсё рабіць для таго, каб Беларусь засталася самастойнай, незалежнай і моцнай дзяржавай. Няхай маленькай, але моцнай і свабоднай».
Сяргей Цыганкоў, студэнт чацвёртага курса, расказаў, што даўно чакаў, калі ў акадэміі адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам. «Усё ж такі асаблівы статус акадэміі да гэтага абавязвае. Мне як юрысту цікава, якія тэндэнцыі ў дзяржаве – як у палітычнай сферы, так і ў развіцці заканадаўства», – сказаў ён.
«У цэлым пасля выступ­лення Прэзідэнта зразумела, што акадэміі ёсць да чаго імкнуцца, ёсць куды расці. Радуе тое, што задачы і асноўныя мэты, да чаго павінна імкнуцца акадэмія, намечаны. А калі мэты намечаны, зразумела, што рабіць далей», – адзначыў студэнт.
Сяргею Цыганкову было цікава пачуць меркаванне Аляксандра Лукашэнкі і аб парламенцкіх выбарах, бо ад будучага складу парламента шмат у чым будзе залежаць якасць прынятых нарматыўных актаў. «Прэзідэнт вельмі цёпла і душэўна з намі пагутарыў. Адчувалася яго асаблівае стаўленне да ВНУ са статусам «пры Прэзідэнце». Дыялог атрымаўся жывы і разнапланавы», – падзяліўся ўражаннямі ўдзельнік сустрэчы.
Ён дадаў, што было цікава даведацца пра некаторыя падрабязнасці аб Прэзідэнце і з чалавечага боку, аб жыцці беларускага лідара: «Гэта заўсёды цікава пачуць, заўсёды выклікае давер. Чаканні ад сустрэчы апраўдаліся».
Яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы, студэнтка чацвёртага курса Аляксандра Кіпцэвіч, якая задала пытанне Прэзідэнту, расказала аб сваіх хваляваннях: «Эмоцыі мяне цяпер перапаўняюць, паколь­кі атрымалася не проста задаць пытанне, а паразмаўляць з першай асобай краіны. Пасля гэтага дыялогу з’явілася велізарнае жаданне вучыцца далей, развівацца». Дзяўчына расказала, што яна родам з Жабінкі і не выключае таго, што пасля вучобы вер­нецца на сваю малую радзіму. Мэту свайго жыцця яна характарызавала, спаслаўшыся на словы сваёй бабулі, – «пакінуць пасля сябе вялікі след у жыцці».
Студэнтка-трэцякурсніца акадэміі Кацярына Шэўчык лічыць праведзены адкрыты дыялог вельмі карысным. Яе парадавала тое, што кіраўнік дзяржавы паабяцаў часцей наведваць ВНУ і сачыць за тым, як яна развіваецца. «Сустрэча была вельмі натхняльнай», – падкрэсліла дзяўчына.
Ксеніі Каракінай, якая таксама вучыцца на трэцім курсе акадэміі, прыйшліся даспадобы тыя пасылы, якія кіраўнік дзяржавы адрасаваў моладзі. Яна лічыць важнымі сустрэчы такога ўзроўню, якія даюць магчымасць маладым людзям больш даведацца аб развіцці краіны, а таксама аб будучыні беларускай адукацыі.
«Дыскусія атрымалася сапраўды цікавая і насычаная», – лічыць слухач акадэміі, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага суп­рацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксан­др Басалыга. Ён падкрэс­ліў, што кіраўнік дзяржавы ў час размовы закрануў тэмы, якія хвалююць розныя групы людзей: студэн­таў, слухачоў, выкладчыкаў навучальнай установы, а так­сама ў цэлым грамадзян краі­ны. «Усе пачулі пасылы, якія неабходны менавіта ў іх дзейнасці. Напрыклад, моладзь атрымала інфармацыю аб тым, што дзяржава бачыць неабходнасць у маладых людзях, у іх прагрэсе, каб яны вучыліся, даведваліся новае, праяўлялі ініцыятыву, – адзначыў Аляксандр Басалыга. – Шэраг пытанняў датычыўся навучання, укаранення новых тэхналогій у адукацыю, што карысна выкладчыкам. Важна, што ўсе пайшлі ў пазітыўным настроі, гатовыя далей разам працаваць для краіны».
На яго думку, асабліва трэба адзначыць стыль размовы кіраўніка дзяржавы – непасрэд­ны, жывы, з доляй гумару. «Усе, хто хацеў, змаглі задаць пытанні і атрымалі шчырыя, комплексныя адказы», – сказаў Аляксандр Басалыга.
Для студэнта другога кур­са акадэміі Дзяніса Гайкевіча найбольш цікавым было абмеркаванне якасцей, неабход­ных для сучаснага ўпраўленца. «Акрамя валодання тэарэтычнымі ведамі, вельмі важны характар, тэмперамент чалавека. Часта менавіта прыроджаныя лідарскія якасці выходзяць на першае месца, перакрываючы іншыя аспекты, – лічыць ён. – Прафесіяналам, безумоўна, трэба быць. Але без адметных якасцей усё ж такі складана стаць лідарам. У гэтым плане паказальны прык­лад Прэзідэнта Беларусі: ён валодае прафесійнымі якасцямі і харызмай».
Малады чалавек адзначыў, што многае, аб чым ішла размова, яшчэ трэба пераасэнсаваць, прааналізаваць. «Самае цікавае – шчырасць адказаў на пытанні. Я думаў, усё будзе сур’ёзна, але некаторыя моманты, гумар, з якім адказ­ваў Прэзідэнт, надалі драйв усёй сустрэчы», – падзяліўся ён уражаннямі.
Неабходнасць павелічэння практычнага складніка ў навучанні адзначыла для сябе па выніках выступлення Прэзідэнта дырэктар Інстытута кіраўніц­кіх кадраў Ганна Яшчук. «Сёння час дыктуе, патрабуе хуткіх, імклівых рашэнняў. Няма маг­чымасці на разварушванне і доўгае вывучэнне тэорыі, таму трэба перагледзець сістэму падрыхтоўкі ў бок павелічэння практыкі», – сказала яна. Асаб­лівую ўвагу трэба звярнуць на адбор навучэнцаў, які трэба пачынаць са школьнай лаўкі. «Першапачат­кова лідарскія якасці закладзены ад прыроды. А навучыць, як правільна кіраваць, якімі кампетэнцыя­мі павінен валодаць кіраўнік, – гэта ўжо задача адукацыі», – упэўнена дырэктар інстытута. Яна адзначыла, што сустрэча з кіраўніком дзяржавы не пакінула нікога абыякавым, было шмат пытанняў.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. На сустрэчу з беларускім лідарам былі запрошаны слухачы, студэнты,...
 
РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика