«Рассвету» ўдаецца штогод важкі намалот!. 21.by

«Рассвету» ўдаецца штогод важкі намалот!

06.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Багель

Чацвёрты год запар (а раней перамог таксама было шмат) ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прызнаны пераможцам у раённым спаборніцтве на жніве сярод сельгасарганізацый, якія дасягнулі найбольшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых раслін з 1 бала-гектара пасяўной плошчы, выканаўшых пастаўку збожжавых і зернебабовых раслін для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб і іншыя ўмовы спаборніцтва. Акрамя таго, шмат працаўнікоў ардэнаноснай гаспадаркі — спецыялісты і радавыя работнікі — таксама ў ліку лаўрэатаў.

Да поспехаў і высокіх паказчыкаў “Рассвета” ўсе даўно прызвычаіліся, і здзіў­ленняў яны не выклікаюць. Працаваць па максімуму, з поўнай самааддачай — гэта своеасаблівы стыль, нават, калі хочаце, ментальнасць мясцовых працаўнікоў, закладзеная легендарным К.П.Арлоўскім і сфарміраваная дзесяцігоддзямі. Змяняюцца пакаленні рассветаўцаў, на змену адным тэхналогіям і падыходам да вытворчых працэсаў прыхо­дзяць іншыя, але почырк у рабоце, стаўленні да справы застаюцца практычна тымі ж.
Рассветаўскія палеткі вельмі лёгка адроз­ніць у любую пару года. Калі гэта зааранае поле, то яно ідэальна выраўнена, калі зазелянелі ўсходы, то поле ператвараецца ў аднародны дыван без прагалін і “плямаў”, калі расліны любых культур набралі моц, то любы з палеткаў проста “шуміць” і ўражвае сваёй веліччу. Усё гэта гаворыць аб высокай культуры земляробства, якой “Рассвет” даўно славіцца. Вось і сёлета, калі ўсё бліжэй надыходзіла пара жніва, гледзячы на хваляванне налітых каласоў, можна было з упэўненасцю адзначыць: намалот павінен быць важкім!
Так і сталася. Валавы збор збожжавых і зернебабовых, якія былі размешчаны на 3540 га, склаў 12321,9 т пры ўраджайнасці 34,8 ц/га. Акрамя таго, з 780 га намалочана 2321 т масланасення рапсу, на круг атрымана амаль па 30 ц, што значна вышэй, чым у папярэднім годзе.
Высокія ўраджаі самі па сабе не атрымліваюцца — гэта аксіёма. Так, многае ў дзейнасці земляробаў залежыць ад прыроднага фактару. Бадай не бывае такога года, калі б прырода не ўнесла свае карэктывы — ці ў лепшы бок, ці наадварот. Вось і сёлета пахвалявацца прымусіла наконт збожжавых, калі ў чэрвені дала занадта шчырую порцыю дажджоў. Але ж развіваюцца сучасныя тэхналогіі, якімі ў поўнай меры карыстаюцца рассветаўцы, дзякуючы чаму і ўдаецца “паспрачацца” з прыродай.
Высокія рэзультаты працы, безумоўна, залежаць ад шчырай і зладжанай работы ўсяго калектыву, усе павінны быць аднадумцамі — ад кіраўніка да радавых работнікаў. Дакладна арганізоўвае дзейнасць усіх падраздзяленняў “Рассвета” дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Багель. Высокую кампетэнтнасць штогод дэманструюць спецыялісты агранамічнай службы на чале з першым намеснікам дырэктара Аляксандрам Жылінскім, які сёлета (у чарговы раз) прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў. Шчыра перажывалі за будучы ўраджай брыгадзіры вытворчых участкаў.



Першы намеснік дырэктара Аляксандр Жылінскі і галоўны інжынер Аляксей Пятруша ў чарговы раз прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва адпаведна сярод галоўных аграномаў і галоўных інжынераў.

А ўкладзена ў яго было шмат сіл і намаганняў. Яшчэ ў мінулую восень пад азімыя падабралі ўчасткі і папярэднікі, глебу аздобілі арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. У аптымальныя тэрміны, якасна былі праведзены ворыва, падрыхтоўка глебы і непасрэдна сяўба. Работы прадоўжыліся вясною, калі па неабходных тэхналагічных прыёмах правялі яравую сяўбу, потым даглядалі пасевы, падкармлівалі, абаранялі расліны ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб.
Тым часам механізатары і рамонтнікі ва ўзмоцненым рэжыме рыхтавалі тэхніку да ўборачнай кампаніі і, як заўсёды, давялі яе да ладу загадзя, што прадвызначыла зладжанае правядзенне жніва. У гэтым плане трэба аддаць належнае высокай арганізацыі працы, кантролю з боку галоўнага інжынера Аляксея Пятрушы, які, як і летась, стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод калег па цэху.
Правераныя часам камбайнеры шчыра ўзяліся за справу. 12 камбайнаў — 7 “Джон Дзір”, 1 “Нью Холанд” і 4 айчынныя “Палессі” — хутка вызвалялі хлебныя гмахі ад спелых каласоў. Ды так заўзята кожны экіпаж працаваў, што 11 (!) з іх пераўзышлі тысячны рубеж па намалотах збажыны.



Адзін з лепшых вадзіцеляў гаспадаркі Валерый Шчэрбіч

Разам з вопытнымі камбайнерамі шчыравала маладое пакаленне рассветаўскіх механізатараў. Ды як! Экіпаж “Джон Дзіра” ў саставе Максіма і Аляксея Юркаўцоў, намалаціўшы больш за тысячу тон збожжа, стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў.
Імкліва дастаўлялі намалочанае збожжа вадзіцелі. 11 адзінак тэхнікі не давалі прастойваць камбайнам. Трое рулявых МАЗаў перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа, гэта Іван Барысёнак, Валерый Шчэрбіч і Сяргей Іваніцкі. Яшчэ чацвёра вадзіцеляў — звыш тысячы тон.
Сваё слова было сказана прафкомам, ідэалагічным аддзелам. Важным момантам, да прыкладу, было традыцыйнае маральнае і матэрыяльнае стымуляванне лепшых работнікаў, якія заахвочваліся прама ў полі.
Важкі намалот патрабаваў хуткай і якаснай дапрацоўкі збожжа. І, трэба адзначыць, у сушыльных гаспадарках яно не залежвалася. Круглыя суткі шчыравалі мясцовыя работнікі. Ды так, што ўвесь п’едэстал гонару па выніках раённага спаборніцтва сярод звёнаў (брыгад) аператараў збожжасушыльных установак занялі менавіта рассветаўцы.

Многія з тых, хто выдатна папрацаваў падчас збожжаўборачнай кампаніі, хутка пераселі за штурвалы іншых машын і адправіліся на наступныя ўчасткі работ — хто ўбіраць кукурузу, хто цукровыя буракі, хто агародніну, а іншыя пераключыліся на закладку падмурка новага ўраджаю. Жыць толькі сённяшнім днём рассветаўцы лічаць недапу­шчальным, інакш заўтра будуць страчаны традыцыйна высокія пазіцыі. Але гэтага і не прадбачыцца, бо ў “Рассвеце”, падсумоўваючы з задавальненнем зробленае, заўсёды, як у шахматах, пралічваюць сітуацыі на некалькі крокаў наперад.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Багель Чацвёрты год запар (а раней перамог таксама было шмат) ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика