У ліку лідараў жніва на Кіраўшчыне — моладзь. 21.by

У ліку лідараў жніва на Кіраўшчыне — моладзь

06.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дастойнае месца сярод лідараў уборачнай кампаніі займала і моладзь. З раніцы і да змяркання, з невялікімі перапынкамі на абед і вячэру маладыя механізатары завіхаліся на палетках, убіралі вырашчаны ўраджай, хутка дастаўлялі зерне ў ачышчальна-сушыльную гаспадарку, займаліся яго дасушкай і сартыроўкай на збожжатаках.

 

Максім Юркавец

Пераможца раённага спаборніцтва на жніве — маладзёжны экіпаж камбайнераў у саставе Максіма Юркаўца і Аляксея Юркаўца з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Яны першымі ў раёне сярод маладых прадстаўнікоў уборачнай кампаніі бягучага года намалацілі 1000 т
збожжа.
Для Максіма гэта было чацвёртае па ліку жніво. Аднак з хлебаробскай справай ён знаёмы з дзяцінства, а прыкладам стараннай і добрасумленнай сялянскай працы заўсёды быў і застаецца бацька Валерый Аляксеевіч, які не адзін дзясятак гадоў працуе ў “Рассвеце” механізатарам. Яшчэ хлопчыкам Максім бачыў, як апрацоўваюць глебу, сеюць і даглядаюць розныя культуры, як наліваюцца зярнятамі хлебныя каласы, і магутныя камбайны запаўняюць кузавы аўтамабіляў “золатам” палёў.
Закончыўшы Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж, Максім Юркавец вярнуўся на сваю малую радзіму, уладкаваўся ў “Рассвет”, даверылі яму ўзначаліць адказны ўчастак — трактарную брыгаду. Як спецыяліста, яго вызначаюць дасканалае веданне тэхнікі, уменне правільна размерка­ваць людскія і тэхнічныя рэсурсы, каб не дапусціць прастояў і своечасова праводзіць палявыя работы.
Чатыры гады таму, калі маладому спецыялісту прапанавалі паспрабаваць свае сілы на жніве, ён з радасцю згадзіўся: сесці за штурвал камбайна — была дзіцячая мара.
Сёлетнюю ўборачную кампанію ён працаваў са сваім стрыечным братам Аляксеем: усе ўзнікаючыя падчас жніва пытанні маладыя хлебаробы вырашалі максімальна хутка, штодня дасканала даглядалі тэхніку, таму ўдалося адпрацаваць уборачны сезон без паломак і прастояў.
Зараз Максім Юркавец — студэнт Беларускай сельгас­акадэміі. Тэарэтычны вопыт сучасных падыходаў да работы ў сельскай гаспадарцы ён падмацоўвае практычнымі ведамі, у тым ліку і падчас жніва.


Дзяніс Казанцаў

Яшчэ адзін з дастойных прадстаўнікоў маладой змены хлебаробаў — Дзяніс Казанцаў, механізатар КСУП “Чырвоны баец”, які па выніках раённага спаборніцтва заняў другое месца сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.
І хаця Дзяніс нарадзіўся ва Украіне, а вырас у далёкім Казахстане, па яго словах, любоў да беларускай зямлі, да нялёгкай, але пачэснай хлебаробскай справы прыйшла да яго ўжо з першага жніва, якое ён правёў на Кіраўшчыне.
За любую даручаную справу механізатар бярэцца з энтузіязмам, яго не палохаюць ні сяўба, ні апрацоўка раслін, а ўборка збожжавых — увогуле любімая пара.
У Паўлавічах, куды ў свой час ён прыехаў да родных, знайшоў сваю другую палавіну, у сям’і выхоўваюцца сын Арцём і дачка Арына. Жывуць Казанцавы ва ўласным доме, які ім выдзеліла кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.
Па словах Дзяніса, жыць і працаваць у Беларусі яму вельмі падабаецца: у краіне — мір і спакой, ёсць жыллё, дастойныя заробкі, а самае галоўнае — магчымасць займацца любімай справай.
Добрасумленна папрацаваў на жніве экіпаж у саставе старшага камбайнера Андрэя Свірко і камбайнера Аляксея Бяляўскага з КСУП “Ніва-Барсукі”. Нягледзячы на малады ўзрост, хлопцы шчыравалі, не саступаючы больш вопытным калегам. Дасканала падрыхтавалі свой камбайн КЗС-1218, працавалі без значных паломак і страт пры абмалоце збожжа, што і дапамагло ім трапіць у тройку лідараў.


Яўген Міхалап

Яшчэ адзін малады руплівы працаўнік быў заняты на адвозцы збожжа ў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” — трактарыст-машыніст Яўген Міхалап. Па выніках раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў ён заняў першае месца. На сваім МТЗ-1221 з паўпрычэпам ПСТ-9 ён хутка дастаўляў збожжа ад камбайнаў на сушыльную гаспадарку. І хаця трактар не такая хуткасная тэхніка, як аўтамабіль, Яўген сваім стаўленнем да справы даказаў — галоўнае, разумець усю важнасць выканання даручанага задання.
Сёлетнняя ўборачная кампанія паказала, што няпростыя пагодныя ўмовы не напалохалі маладыя, але надзейныя кадры АПК раёна. Іх старанная праца прынесла важкія вынікі!
Людміла СЯМЁНАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дастойнае месца сярод лідараў уборачнай кампаніі займала і моладзь. З раніцы і да змяркання, з невялікімі перапынкамі на абед і вячэру маладыя механізатары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика